Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Аблы́жны ’ілжывы, хлуслівы, фальшывы’, аблыжна (Нас., Касп.), аблыжнік ’падхалім’ (КЭС), гл. ілгаць. Рус.облыжный, магчыма, запазычанне з беларускай (аб гэтым сведчыць словаўтваральная і фанетычная структура слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
delusive
[dɪˈlu:sɪv]
adj.
падма́нлівы, падма́нны; фальшы́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗЕЛЯЗЕ́Й Віктар Адамавіч (8.6.1881, Мінск — пасля 1951),
удзельнік бел.нац. руху пач. 20 ст. З 1903 адзін з кіраўнікоў арг-цыі Бел.сацыяліст. грамады (БСГ) у Мінску (парт.псеўд. Кузьма), на яго кватэры адбыўся 2-і з’езд БСГ (студз. 1906). Працаваў бібліятэкарам б-кі імя Пушкіна. У пач. 1908 арыштаваны, пры вобысках знойдзены нелегальная л-ра, фальшывы пашпарт, пячатка БСГ. У кастр. 1909 засуджаны Віленскай суд. палатай і ў студз. 1910 сасланы ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу ніву». У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. У 1926 на пасяджэнні секцыі рэв. руху выступіў з дакладам «Утварэнне і праца БСГ». У 1951 жыў у Ратамцы пад Мінскам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмапаліты́зм, ‑у, м.
Рэакцыйная буржуазная ідэалогія, якая, апіраючыся на фальшывы лозунг «чалавек — грамадзянін свету», прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падло́жны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца падлогам; фальшывы. Падложны дакумент. Падложнае пісьмо. □ Сяляне падазравалі, што мясцовыя ўлады, каб дагадзіць памешчыкам, абвясцілі падложны маніфест і лжыва яго тлумачаць.Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧАРНЫШО́ВА ТЭА́ТРЫ,
1) бел. тэатральная трупа ў 18—1-й пал. 19 ст. Існавала ў рэзідэнцыі графа З.Р.Чарнышова ў г. Чачэрск Гомельскай вобл. да 1802, аркестр да 1828. Складалася з прыгонных спевакоў, хору, аркестра, мела спец.тэатр. памяшканне. Часам у спектаклях разам з прыгоннымі акцёрамі выступалі аматары-дваране (опера «Новая сям’я» Фрэйліха на лібрэта С.Вязміцінава, 1787).
2) Тэатральны будынак (арх. Брыгонзі) у г. Магілёў, узведзены паводле загаду Чарнышова ў 1780 каля ген.-губернатарскага палаца на Гандлёвай плошчы. Паказы ў тэатры пачалі італьян. опера («Фальшывы астраном», «Фраскатанка», «Апошняя палюбоўніца» Дж.Паізіела) і прыдворная капэла з Пецярбурга. Прыгонны аркестр Чарнышова (паводле складу малы сімфанічны) суправаджаў спектаклі, іграў на балях, прыдворных святах. Паводле некат. звестак, у 1789 была паказана камедыя Буасі «Французы ў Лондане».