прылада для вымярэння адлегласці з дапамогай светлавых сігналаў, прамадуляваных па фазе, частаце ці працягласці. Мае крыніцу святла (звычайна лазер), мадулятар святла, перадавальную і прыёмную сістэмы. Найб. пашыраны імпульсныя і фазавыя С.
Імпульсныя С. выпрамяняюць кароткія імпульсы; адлегласць вызначаецца па часе праходжання светлавога сігналу да аб’екта і назад. Выкарыстоўваюцца ў касм. далёкаметрыі і навігацыі. У фазавых С., якія працуюць на лазерах бесперапыннага дзеяння, адлегласці вызначаюцца па рознасці фаз выпрамененага і прынятага (адбітага) светлавых сігналаў. Выкарыстоўваюцца пераважна ў геадэзіі і спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫШ (Norrish) Рональд Джордж Рэйфард (9.11.1897, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 7.6.1978),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1937 праф.). Навук. працы па кінетыцы хім. працэсаў у газавай фазе (фотахім., дэтанацыя). Распрацаваў метад даследавання быстрых хім. рэакцый і іх кароткажывучых прадуктаў (метад імпульснага фатолізу), стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разам з Дж. Портэрам; 1950), што дазволіла атрымаць спектры паглынання многіх простых свабодных радыкалаў, даследаваць механізм іх ператварэнняў, даказаць існаванне быстрых рэкамбінацыйных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Портэрам, М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́Я МУКА́,
парашкападобны грубы корм, які атрымліваюць шляхам размолу высакаякаснага сена. Лепшая сыравіна для С.м. — бабовыя травы, скошаныя ў фазе бутанізацыі ці ў пач. цвіцення, таксама бабова-злакавыя і бабова-злакава-разнатраўныя сумесі; вільготнасць сыравіны не перавышае 12%. У 100 кг С.м. з канюшыны ўтрымліваецца 70,2 кармавой адзінкі і 8,3 кг засваяльнага пратэіну; з віка-аўсянай сумесі адпаведна 65,7 і 9,7. Выкарыстоўваецца як дабаўка да рацыёну свіней, птушкі ў якасці крыніцы паўнацэннага пратэіну і вітамінаў (асабліва багатая карацінам, мае 100—150 мг y 1 кг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАХІМІ́ЧНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
клас рэакцый хімічных, што адбываюцца ў цвёрдай фазе і лакалізаваны на паверхні падзелу фаз цвёрдых зыходных рэчываў і прадукту рэакцыі.
Пры Т.р. у адрозненне ад інш. гэтэрагенных працэсаў паверхня падзелу фаз узнікае ў выніку самой рэакцыі і мяняецца ў часе, таму яны звычайна з’яўляюцца нестацыянарнымі. Т.р. пашыраны ў прыродзе (выветрыванне, ператварэнне мінералаў). Тыповыя Т.р. — абпал, хім. траўленне. На Т.р. заснаваны аднаўленне металаў з руд, прамысл. атрыманне буд. і паўправадніковых матэрыялаў.
Літ.:
Розовский А.Я. Кинетика топохимических реакций. М., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус.дыял.ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІНАУРА́ЛЬНЫ ЭФЕ́КТ,
здольнасць чалавека і жывёл вызначаць напрамак на крыніцу гуку, абумоўленая наяўнасцю 2 гукапрыёмнікаў. З-за таго, што вушы размешчаны на некаторай адлегласці адно ад аднаго, гукі, якія даходзяць да іх, адрозніваюцца па фазе і інтэнсіўнасці. Напрамак на крыніцу гуку з частатой да 1500 Гц выяўляецца найб. дакладна (дакладнасць у гарызантальнай плоскасці да 3°). Бінауральны эфект павялічваецца з павелічэннем адлегласці паміж прыёмнікамі, што дасягаецца з дапамогай гукаўлоўнікаў. Пры наяўнасці некалькіх разнесеных у прасторы крыніц гуку бінауральны эфект забяспечвае незалежнае ўспрыманне гуку ад кожнай з іх (напр., ад асобнага інструмента ў аркестры) і павялічвае гэтым перашкодаўстойлівасць слыхавога ўспрымання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н Аляксандр Паўлавіч (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫЯ ВО́ДЫ,
намнажэнне падземных вод у адносна воданепранікальных слаях, што залягаюць у межах глебавай тоўшчы і гідраўлічна не звязаны з грунтавымі водамі, якія ляжаць ніжэй. Знаходзяцца ў глебе ў вадкай і цвёрдай фазе (лёд), формах, якія адрозніваюцца паводле ступені рухомасці і даступнасці для раслін. Асн. запасы вільгаці, што выкарыстоўваюцца раслінамі, утварае свабодная вада. Яна запаўняе глебавыя поры і здольная перамяшчацца з іх пад уплывам сілы цяжару і капілярных сіл (гл.Глебавы раствор). Значная колькасць вільгаці знаходзіцца ў парападобным стане (перамяшчаецца па порах глебы ў складзе глебавага паветра). Частка вільгаці знаходзіцца ў звязаным стане, у маладаступнай для раслін форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Міхаіл Ціханавіч (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
перадача і прыём інфармацыі з дапамогай радыёхваль; від электрасувязі. Бывае адна- і двухбаковая сувязь, адна- і многаканальная сувязь. На вял. адлегласці (гл.Далёкая сувязь) інфармацыю перадаюць сродкамі касмічнай сувязі. У залежнасці ад формы перададзенай інфармацыі адрозніваюць радыётэлегр., радыётэлеф. сувязь, тэлебачанне, фотатэлеграф і інш.
Зыходная інфармацыя ў радыёперадатчыку пераўтвараецца ў радыёсігналы — эл. ваганні нясучай частаты, прамадуляванай на амплітудзе, частаце ці фазе ў адпаведнасці з зададзеным паведамленнем (гл.Мадуляцыя), якія выпрамяняюцца перадавальнай антэнай у навакольнае асяроддзе, дасягаюць прыёмнай антэны і паступаюць у радыёпрыёмнік. дзе пераўтвараюцца ў сігналы, адэкватныя перададзенаму паведамленню.