уця́ць, утну́, утне́ш, утне́; утнём, утняце́, утну́ць; уця́ў, уцяла́, -ло́; утні́; уця́ты; зак., што (разм.).

1. Адсякаючы, адразаючы, укараціць.

У. канец вяроўкі.

2. у што. Уцягнуць, увабраць унутр (галаву, шыю).

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уціна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмакта́ць 1, ‑смокча; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе (пра багну, пясок і пад.). Адразу збоку грэбелькі млела дрыгва, зманліва зялёная, з буйнай травою; ступі — і не выберашся, зацягне, засмокча навек. Мележ. // перан. Уцягнуць у сваё асяроддзе, узяць пад сваю ўладу. Засмактала, закружыла жыццёвая віхура хлапчыну з глухога кутка па-над Віліяй. Мехаў.

засмакта́ць 2, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак.

Разм. Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вмеша́ть сов.

1. умяша́ць;

2. перен., разг. умяша́ць; (впутать) ублы́таць; (втянуть) уцягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вовле́чь сов., в разн. знач. уцягну́ць; (привлечь к участию — ещё) залучы́ць, далучы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уця́гнуты

1. втя́нутый; вта́щенный; вовлечённый;

2. вде́тый;

3. впи́танный, всо́санный;

1-3 см. уцягну́ць1, 2, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

впита́ть сов.

1. увабра́ць; (всосать) усмакта́ць; (втянуть) разг. уцягну́ць;

2. перен. успрыня́ць; увабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., што.

1. у што. Схаваць або (пра галаву) уцягнуць, увабраць унутр чаго-н.

У. твар у каўнер.

У. галаву ў плечы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыціснуць (вушы) да галавы (пра каня і пад.).

Конь утуліў вушы.

|| незак. уту́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Уцягнуць за некалькі прыёмаў унутр чаго‑н. у вялікай колькасці.

2. перан.; каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н. многіх. Наўцягваць студэнтаў у драматычны гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглына́ць

1. (уцягнуць) ufsaugen* vt, insaugen* vt, хім. absorberen vt;

2. перан. verschlngen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

увабра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; увабра́ў, -ра́ла; убяры́; увабра́ны; зак.

1. што. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе.

Зямля ўвабрала ваду.

2. што. Заправіць, усунуць унутр чаго-н.

У. кашулю ў штаны.

3. што. З’есці без астатку (разм.).

У. місу капусты.

4. каго. Схапіць, захапіць (разм.).

Разведчыкі ўвабралі фашыста.

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)