усталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Надзейна ўстанавіцца, умацавацца. Міналі гады... У нас усталявалася Савецкая ўлада. Астрэйка. Палкавы камітэт разагнаў эсэраў і бундаўцаў і памог бальшавіцкай меншасці ўсталявацца ў пасялковым Савеце. Чыгрынаў. // Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Зіма ўсталявалася ўжо ў лістападзе. □ Пасля непагодлівых дзён з дажджамі і сцюдзёнымі вятрамі нарэшце ўсталявалася ціхае яснае надвор’е. Шчарбатаў. / у перан. ужыв. А ў нас усталяваўся цудоўны пах перасушанага сена: відаць, ад таго раскошнага сенніка, на якім спіць маці. Каршукоў. // Стаць прыгодным для карыстання (пра дарогу і пад.). Гулі машыны, мчалі з Асіпаўскага ў Грыні і назад. Для іх усталявалася дарога, як цэмент. Пташнікаў.

2. Асесці, уладкавацца дзе‑н. Усталяваўшыся на сталай базе ў лесе, Алег з групай партызан выйшаў на заданне. «Маладосць». [Маці:] — Няхай едзе, усталюецца, напіша, з’ездзіш паглядзіш, а пасля таго — забірай дзяцей і ўсе рэчы. Дубоўка. Мы дамовіліся перапісвацца, калі ўсталюемся на рабоце. Марціновіч.

3. Наладзіцца, замацавацца. Толькі пасля вайны ўзаемаадносіны ў нашай сям’і ўсталявалася, як прыязныя: мачыха, мабыць, ужо не баялася, што я буду прэтэндаваць на нейкую часціну спадчыны. Сабаленка. У літаратурным асяроддзі ўсталявалася думка, што другая кніжка часцей за ўсё бывае слабейшая за першую. Грахоўскі. // Стаць звычаем, традыцыяй. Леанід Ляонцьеў выказаў, бадай, агульную думку ўсіх удзельнікаў семінара: — Каб нам часцей так сустракацца, каб усталявалася гэтая традыцыя — традыцыя творчых сустрэч, творчага адзінства! «Маладосць». // Разм. Устанавіцца, наступіць. Нарэшце гоман сціх. Усталявалася цішыня. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stllen

1.

vt

1) ста́віць (што-н. куды-н.)

2) ста́віць, устана́ўліваць

die Uhr ~ — ста́віць гадзі́ннік

3) падава́ць; прыво́дзіць; прадстаўля́ць

zur Verfügung ~ — дава́ць [прадстаўля́ць] у распараджэ́нне

in ussucht ~ — абнадзе́йваць

4) ста́віць, выстаўля́ць

ine Frge ~ — зада́ць [паста́віць] пыта́нне

ein Gesch ~ — пада́ць зацву

5) ста́віць, падвярга́ць

in Frge ~ — ста́віць пад пыта́нне

etw. in Zwifel ~ — ста́віць што-н. пад сумне́нне

2.

(sich)

1) стаць, станаві́цца

sich auf igene Füße ~ — стаць на но́гі [самасто́йным]

2) устанаві́цца (пра цэны)

3) з’яві́цца (па выкліку)

sich dem Gercht ~ — з’яві́цца ў суд

4) (zu D) адно́сіцца, ста́віцца (да чаго-н.)

wie stellst du dich daz? — як ты да гэ́тага адно́сішся [ста́вішся]?

5) прыкі́двацца, прытвара́цца (хворым, дурным і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ле́гчы, лягу, ляжаш, ляжа; ляжам, ляжаце, лягуць; пр. лёг, лягла і легла, лягло і легла; заг. ляж; зак.

1. Прыняць ляжачае, гарызантальнае становішча (пра чалавека і жывёл); проціл. устаць. Пад ценем дубоў .. [аграном і Крушынскі] разлажылі с[у]рвэтку і ляглі адзін супроць аднаго. Бядуля. Дома [Мікола] моўчкі распрануўся і лёг на сваёй самаробнай канапе. Якімовіч. / У спалучэнні са словамі, якія паказваюць, у якім становішчы знаходзіцца ляжачы. Легчы на бок. Легчы на спіну. Легчы ніцма. // Паступіць на лячэнне (у бальніцу, шпіталь). Паранены, .. [Блінке] вымушан быў легчы ў шпіталь. Шамякін.

2. Размясціцца спаць, адпачываць. Дзеці леглі даўно, Толькі маці не спіць. Колас. Каб нікога не будзіць, .. [Тварыцкі] лёг у адрынцы. Чорны.

3. перан. Загінуць, пасці ў баі, барацьбе. — Горад мой, горад мой, Колькі гордых іх, мужных і смелых Тут лягло пад табой, На руінах тваіх анямелых?! Танк. І стаяць пабрацімы, Хоць радзее іх строй. Хто там лёг за радзіму — Кожны паўшы — герой! Бялевіч.

4. (1 і 2 ас. не ужыв.) Апусціцца на якую‑н. паверхню, прыняць гарызантальнае становішча. Ліст лёг на траву. Снарады ляглі ў лагчыну. □ Не паспела .. [Аня] апамятацца, як рука яе лягла на круты Васілёў плячук. Васілевіч. Пульхны ружовы блін лёг на свежы абрус, засланы на ўслоне ля печы. Ваданосаў. // Размясціцца дзе‑н., укласціся ў што‑н. якім‑н. чынам. Цэгла лягла ў мур. □ Ляглі ў зямлю першыя зерні будучага ўраджаю. «ЛіМ». // пераважна безас.; перан. Патраціць чаго‑н. вельмі многа (з карысцю або без карысці). [Дзядзька Сымон:] — Пачакай трохі, сынку. Бач, якое хараство ў полі — Я гляджу і думаю: колькі тут людское працы лягло! Чорны.

5. (1 і 2 ас. не ужыв.). Заняць, ахапіць якую‑н. прастору; распасцерціся. Калгаснае поле шырока лягло. Машара. Вузкаю палоскаю .. Лёг за нашай вёскаю старадаўні лес. Глебка. // Пралегчы, прайсці, працягнуцца. Дарогі ляглі ад сяла да сяла. Кірэенка. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі. Колас.

6. (1 і 2 ас. не ужыв.). Распаўсюдзіцца па паверхні, пакрыць сабою што‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег. Колас. Чырванаватае святло малой лямпы лягло на твары людзей. Чорны. / Пра загар, маршчыны і пад. Густа ляглі маршчынкі каля вачэй. Шчарбатаў. Вось так з гадамі лёгка і нячутна На нашы скроні ляжа сівізна. Глебка. // Устанавіцца, настаць. Першая ваенная зіма ўсюды лягла вельмі рана. Шамякін. Вечар лёг за вокнамі раптоўна і густа. Скрыган.

7. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Распаўсюдзіцца на каго‑, што‑н.; стаць чыім‑н. абавязкам. Па Нініны плечы лягла ўся гаспадарка. Гроднеў. — Ведаеце, у выпадку чаго ўся адказнасць ляжа на вас. Машара.

8. перан. У спалучэнні са словамі «на душу», «на сэрца», «на сумленне» азначае: стаць прадметам пастаянных турбот, трывогі, роздуму і г. д. І гора нам легла на сэрцы, Нібыта цяжкая руда... Калачынскі. Я ніколі не думаў, што можа такая страшная пустэча легчы на сэрца і такая пакутлівая бяздумнасць на галаву... М. Стральцоў.

9. Прыняць якое‑н. становішча, узяць які‑н. напрамак (пра самалёты, судны). Самалёт цвёрда лёг на свой курс — на захад. Новікаў.

•••

Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася прыблізна на адным месцы.

Легчы касцьмі — загінуць у баі; памерці.

Легчы пад нож — пайсці, легчы на аперацыю.

Легчы ў аснову — з’явіцца асновай, галоўным утваральным элементам чаго‑н.

Легчы ў зямлю (у труну, у магілу) — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)