sleight

[slaɪt]

n.

1) уме́льства n., спрыт -у m.

2) спры́тная, хі́трая вы́хадка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

produzíeren

1. vt вырабля́ць

2. ~, sich разм. пака́зваць сваё уме́льства; праяўля́ць сябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПЛА́ВАННЕ спартыўнае,

від воднага спорту. Аб’ядноўвае П. на спарт. дыстанцыі, падводнае (гл. Падводны спорт), сінхроннае (гл. Плаванне сінхроннае), гульнявое, прыкладное. Састаўная ч. пяцібор’я сучаснага і інш. мнагабор’яў. П. на спарт. дыстанцыі ўключае спаборніцтвы на дыстанцыі ад 50 да 1500 м спосабамі кроль, кроль на спіне, брас, батэрфляй (дэльфін). Гульнявое П. — розныя рухомыя гульні (воднае пола і інш.). Прыкладное П. — ныранне ў даўжыню і на глыбіню, ратаванне тапельца, пераадоленне водных перашкод.

Вядома са стараж. часоў як практычнае і ваенна-практычнае умельства. Як від спорту ўзнікла на мяжы 15—16 ст., сфарміравалася да канца 19 ст. 1-ы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1890. З 1896 у праграме Алімп. гульняў. Міжнар. аматарская федэрацыя П. арганізавана ў 1908, Еўрап. ліга П. — у 1924. 1-ы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград).

На Беларусі афіц. спаборніцтвы па П. праводзяцца з 1924. У 1936 у Мінску пабудаваны першы плавальны басейн. 1-ы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1927 (г. Гомель). У рэспубліцы працуюць каля 70 крытых плавальных басейнаў, у т. л. воднаспартыўны камбінат. Сярод бел. спартсменаў найб. поспехаў дасягнулі А.Гукаў, С.Каплякоў, А.Рудкоўская, Э.​Васількова — сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980), Н.​Бараноўская — бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1999), І.​Ларычава — чэмпіёнка СССР (1981) і інш.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Téchnik f - тэ́хніка (у розн. знач.); уме́льства, спо́саб;

die ~ in Sport спартыўная тэ́хніка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Свядо́масць ‘успрыманне і разуменне чалавекам рэчаіснасці’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт.), ст.-бел. сведомость ‘майстэрства, умельства’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. świadomość, аб чым сведчыць фанетыка кораня, што ўзыходзіць да ‑věd‑ (гл. ведаць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 535; Борысь, 621. Інакш Крамко (Гіст. мовы, 2, 149), які лічыць слова неалагізмам пачатку XX ст., утвораным ад свядомы (гл.) з суф. ‑асць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

иску́сность ж.

1. уме́льства, -ва ср.; майстэ́рства, -ва ср.;

2. маста́цкасць, -ці ж.; майстэ́рства, -ва ср.; адмысло́васць, -ці ж.; см. иску́сный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біятэхні́я

(ад бія- + гр. techne = майстэрства, умельства)

раздзел паляўніцтвазнаўства, які распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жывёл і паляпшэнні іх прадукцыйных уласцівасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

уменне, майстэрства; умельства (разм.); навука, спрыт, хватка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спрыт

(польск. spryt, ад фр. esprit)

1) дасканаласць, умельства;

2) фізічная лоўкасць, паваротлівасць; хуткасць у рухах;

3) абаротлівасць, уменне ўладжваць справы; здольнасць знаходзіць выхад з любога становішча.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ability [əˈbɪləti] n.

1. уме́нне; уме́льства

2. здо́льнасць;

to the best of one’s ability (выяўля́ць) найле́пшым чы́нам свае́ здо́льнасці;

He has great ability in mathematics. У яго вялікія здольнасці да матэматыкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)