крэдытная аперацыя, якая ўяўляе сабой куплю вэксаля да надыходу тэрміну плацяжу па ім (улік вэксаля). Пры К.в. пакупнік вэксаля (звычайна камерцыйны банк або банкаўская кантора) датэрмінова выплачвае (крэдытуе) яго трымальніку суму, на якую выпісаны вэксаль, за вылікам працэнтаў, памер якіх вызначаецца пагадненнем бакоў на базе існуючага працэнта за крэдытны капітал у залежнасці ад якасці і тэрміну вэксаля. Пры гэтым пакупнік вэксаля атрымлівае прыбытак за кошт розніцы паміж сумай, якую ён атрымае ў выпадку аплаты вэксаля абавязанай асобай, і сумай, выплачанай пры К.в. Звычайна да ўліку прымаюцца вэксалі, што ўтрымліваюць абавязацельствы фірм, плацежаздольнасць якіх гарантавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад заблытаць.
2.узнач.прым. У беспарадку пераплецены, перавіты, зблытаны. Між тоўстых галін двух дубоў вісеў заблытаны парашут.Гамолка.
3.перан.; узнач.прым. Складаны, цяжкі для разумення. Калі здараецца спрэчка між людзьмі, дык Соня разблытвае заблытаныя справы.Бядуля.// З вялікай колькасцю памылак, недакладнасцей. Заблытаны улік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЗІ́НКАВАЕ, асобнае, індывідуальнае,
філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае існаванне адносна асобных у прасторы і часе рэчаў, з’яў, працэсаў з індывід. якаснай і колькаснай акрэсленасцю. Выяўляе тое, што ўласціва толькі гэтаму аб’екту і адрознівае яго ад іншых. У якасці адзінкавага можа разглядацца не толькі асобны прадмет, яго ўласцівасці ці прыкмета, але і цэлы іх клас, калі яны бяруцца як нешта адзінае. Адзінкавае непарыўна звязана з агульным. Любая рэч індывідуальная ў параўнанні з іншымі, разам з тым у пэўных адносінах валодае агульнымі з імі ўласцівасцямі. Улік катэгорыі адзінкавага ў метадалогіі пазнання праяўляецца ў пераходзе ад адзінкавага праз асаблівае да агульнага, заканамернага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Beréchnungf -, -en
1) разлі́к, падлі́к, калькуля́цыя;
méiner ~ nach па майму́ разлі́ку [меркава́нню]
2) улі́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗРУХ ФАЗ,
велічыня, якая характарызуе адставанне ў часе аднаго перыядычнага (ці квазіперыядычнага) працэсу ад другога. Выражаецца ў градусах, радыянах, долях перыяду ці даўжыні хвалі. Напр., у ланцугах пераменнага току з кандэнсатарам З.ф. паміж токам і напружаннем роўны 90°.
Паняцце «З.ф.» выкарыстоўваюць пераважна для гарманічных ваганняў, напр. паміж напружаннем і сілай току ў розных пунктах доўгай лініі, антэны і інш.Улік З.ф. важны таксама для сістэм з рэактыўнымі элементамі, прызначаных для зруху сігналаў ў часе (фазавярчальнікі, лініі затрымкі і інш.), у оптыцы (гл.Кагерэнтнасць) і інш. У агульным выпадку З.ф. розны для гарманічных складальных розных частот, што вядзе да скажэнняў формы сігналаў, напр.. ва ўзмацняльніках. Гл. таксама Вектарная дыяграма, Магутнасці каэфіцыент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАТЭРАПІ́Я (ад псіха... + тэрапія),
лячэнне псіхічным уздзеяннем на арганізм хворага. Гісторыя П. цесна звязана з гісторыяй рэлігіі, містычных вучэнняў, пашырэннем псіхааналізу З.Фрэйда. Асн. спосаб П. — вербальнае (славеснае) уздзеянне, якое ажыццяўляецца ў форме ўнушэння на яве (сугестыя), у стане гіпнозу (транс), шляхам рацыянальнага ўплыву з выкарыстаннем логікі, пераканання і інш. Невербальныя метады прадугледжваюць тэрапію з дапамогай мімікі, жэста, музыкі, інтанацыі голасу, твораў мастацтва і інш. Паводзінскія метады П. заснаваны на прынцыпах умоўна-рэфлектарнага навучання. Вылучаюць П. агульную і асобную; сімптаматычную (лячэнне асобных сімптомаў) і асабіста-арыентаваную (асэнсаванне хворым падсвядомых механізмаў захворвання); індывід. (персанальную) і групавую (улік узаемаадносін паміж удзельнікамі групы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫ ЎЛІК,
улік па ўзбуйненых эканамічных паказчыках у грашовым выражэнні, які паказвае дынаміку руху ўсіх аб’ектаў бухгалтарскага ўліку ў абагульненых вартасных паказчыках. Вядзецца ў разрэзе сінт.рахункаў бухгалтарскага ўліку, адзіны план якіх зацвярджаецца ў цэнтралізаваным парадку. Служыць для атрымання сумарных звестак аб гасп.-фін. дзейнасці прадпрыемства, установы, арг-цыі. Дае магчымасць правяраць узаемасувязь усіх гасп. аперацый і шляхам зверкі сінт. і аналітычнага ўліку кантраляваць дасканаласць і правільнасць іх адлюстравання ва ўліку. С.ў. карыстаюцца пры складанні і праверцы справаздачнасці. На прадпрыемствах (аб’яднаннях) з дапамогай С.ў. вызначаюць агульную наяўнасць асн. сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, затраты на вытв-сць, стан разлікаў з пастаўшчыкамі і г.д.; у фін.-крэдытных установах — кантралююць выкананне бюджэту і крэдытныя аперацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
count2[kaʊnt]n. лік, падлі́к, улі́к;
keep count ве́сці падлі́к;
lose count збі́цца з лі́ку, губля́ць лік
♦
be out for the count (пра баксёра) быць на падло́зе, калі́ суддзя́ адлі́чвае секу́нды; ляжа́ць без па́мяці, быць у нака́ўце
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
стро́гі, -ая, -ае.
1. Вельмі патрабавальны.
С. дырэктар.
Строгія бацькі.
2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.
С. нагляд.
Строгае папярэджанне.
3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.
С. бальнічны рэжым.
Строгая канспірацыя.
С. улік дакументаў.
4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.
Сям’я строгіх правіл.
5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.
Будынак, пабудаваны ў строгім стылі.
6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.
Строгае плацце.
С. набор мэблі для залы.
|| наз.стро́гасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пракансультава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Даць кансультацыю па якому‑н. пытанню. Сакратар сашчапіў рукі, схіліў набок галаву — так яму, мабыць, лягчэй было вымаўляць словы. — Дык вось, та-ва-а-арыш Ка-аліна, трэба спачатку а-акты са-аставіць, у-у-улік пра-а-авесці. Зойдзеш у выканком, та-ам цябе пракансультуюць.Асіпенка.Пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)