Разм.Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Вельмі ж Толіку хацелася, каб на таполі пасяліліся буслы. І яны не падвялі хлопца. Прыляцелі, зрабілі сабе дамоўку і атайбаваліся жыць.Вітка.Вясна скончылася, і лета атайбавалася па полі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.
Улада ўсталявалася.
Зіма ўсталявалася.
Усталявалася цішыня.
2. Асесці, уладкавацца дзе-н.
Ён усталяваўся на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.
Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.
У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.
|| незак.усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.усталява́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗАНЯ́ТАСЦЬ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
удзел насельніцтва ў прац. дзейнасці. З.н. прынята лічыць грамадска карыснай дзейнасцю грамадзян, якая прыносіць, як правіла, заробак. Да занятых належаць тыя, хто працуе па найме, асобы, якія самастойна забяспечваюць сябе працай (прадпрымальнікі, фермеры), ваеннаслужачыя, а таксама тыя, хто вучыцца, служыць у арміі, вядзе хатнюю гаспадарку, даглядае дзяцей і састарэлых. Узровень З.н. залежыць ад суадносін паміж колькасцю працаздольнага насельніцтва і рабочых месцаў, а таксама наколькі рабочыя месцы могуць быць выкарыстаны работнікамі ў адпаведнасці з набытымі імі прафесіямі, спецыялізацыяй, прац. вопытам, ведамі і ўмельствам. Поўная З.н. азначае практычна поўнае забеспячэнне працаздольнага насельніцтва рабочымі месцамі. Частковая З.н. мае на ўвазе магчымасць уладкавацца на працу на няпоўны рабочы дзень. Няпоўная занятасць з’яўляецца крыніцай беспрацоўя.
У Рэспубліцы Беларусь права на працу гарантавана Канстытуцыяй. Адносіны, звязаныя з З.н., рэгулююцца заканадаўствам. Дзяржава садзейнічае беспрацоўным у пачатку або аднаўленні прац. дзейнасці і дае ім паводле заканадаўства пэўныя гарантыі і кампенсацыі, прадугледжаныя нормамі КЗаП і інш. прававымі актамі. Для рэалізацыі палітыкі З.н. ў краіне дзейнічае спец.дзярж. служба (гл.Цэнтр занятасці) і створаны Дзярж. фонд садзеяння занятасці з мэтай страхавання па беспрацоўі і фінансавання мерапрыемстваў у галіне занятасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.
Разм.
1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай.Быкаў.
2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размясці́цца
1. (знайсці для сябе месца) Platz finden*;
2. (уладкавацца на жыхарства) únterkommen*vi (s); sich éinrichten, sich níederlassen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
plazíeren
1.vt
1) памясці́ць, уладкава́ць (каго-н.)
2) спарт. дакла́дна ўда́рыць (мячом па варотах)
2.~, sichуладкава́цца , размясці́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прымайстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Разм.
1. Прыладзіцца, размясціцца дзе‑н. Каму ўрачы не дазвалялі выходзіць з палат, тыя прымайстраваліся на вокнах, каб хоць здалёк зірнуць на героя.Дудо.Сяляне паселі каля плота, іншыя прымайстраваліся на бярвенні.Чорны.
2.Уладкавацца куды‑н., атрымаць якое‑н. месца, пасаду. Некалькі чалавек нават прымайстраваліся на працу ў горадзе.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умасці́цца, умашчуся, умосцішся, умосціцца; зак.
1.Разм. Зручна размясціцца. Два грузчыкі .. умасціліся спераду, каля самай кабіны, тварам супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць.Брыль.Кругом сядзелі, ляжалі, хто дзе ўмасціўся.Лобан.Каля .. [Бабіцкай і Аксені] ўмасцілася кошка, мурлыкаючы сваю песеньку.Гурскі.
2.Абл.Уладкавацца дзе‑н. [Пракоп] кінуўся ў раён і ўмасціўся там за наглядчыка на рынку.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстро́іццаразм.
1. (уладкавацца) sich éinrichten, sich únterbringen*, únterkommen*vi (s); éine Stéllung [Árbeit] fínden* (напрацу);
2.вайск. sich ánschließen* (an A), nében j-mántreten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)