ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЦЬКА (Антаніна Фёдараўна) (26.4.1906, г. Пяцігорск, Расія — 29.9.1995),
украінскі фізік; заснавальнік укр.навук. школы фізікаў. Акад.АНУкраіны (1964). Засл. дз. нав.Украіны (1966), Герой Сац. Працы (1976). Скончыла Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1930 у АНУкраіны: у Фізіка-тэхн. ін-це (г. Харкаў), з 1941 у Ін-це фіз. хіміі, з 1944 у Ін-це фізікі (у 1965—70 дырэктар). Навук. працы па нізкатэмпературнай спектраскапіі цвёрдага цела, оптыцы малекулярных крышталёў. Устанавіла асн. заканамернасці паглынання і выпрамянення святла арган. крышталямі, выканала першыя нізкатэмпературныя вымярэнні нармальнай і анамальнай дысперсіі святла ў іх. Эксперыментальна выявіла і даследавала эксітоны ў малекулярных крышталях. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Украіны 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982),
украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад.АНУкраіны (1961), АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т і Растоўскі ун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АНУкраіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнт АНУкраіны (з 1962). Асн.навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АНУкраінызасн. Прэмія імя Глушкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЧМА (Леанід Данілавіч) (н. 9.8.1938, с. Чайкіна Ноўгарад-Северскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
украінскі дзярж. і паліт. дзеяч. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1994). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1960). У 1960—86 працаваў у канструктарскім бюро «Паўднёвае» ў Днепрапятроўску (у 1982—86 1-ы нам.ген. канструктара). У 1986—92 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Паўд.маш.-буд.з-д» у Днепрапятроўску (буйнейшы ў свеце канцэрн па вытв-сці ракет). Нар.дэп.Украіны (з 1990). У 1992—93 прэм’ер-міністр Украіны і чл. Рады нац. бяспекі. З ліп 1994 прэзідэнт Украіны (у ліст. 1999 абраны прэзідэнтам на другі тэрмін). У 1994—96 сустаршыня Канстытуц. камісіі. Ленінская прэмія 1981, Дзярж. прэмія Украіны 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРПА́ЦКАЯ УКРАІ́НА (Закарпацце),
тэрыторыя сучаснай Закарпацкай вобл.Украіны. У 10—11 ст. была ў складзе Кіеўскай Русі. Стараж. насельніцтва — славяне. З 11 ст. ў складзе Венгрыі, потым Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі, з 1919 — Чэхаславакіі, з 1938 — Венгрыі.’ 3 1945 у складзе Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРО́ЎКА (Рыгор Гур’евіч) (25.12.1895, г.п. Беразна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 21.10.1964),
украінскі кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Нар.арт.Украіны (1960). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1933). Быў арганізатарам і кіраўніком самадз. хароў. З 1934 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). З 1943 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору (з 1965 яго імя). У 1948—52 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Аўтар вак.-сімф. твораў, хароў, песень, апрацовак нар. і рэв. песень і інш.Дзярж. прэмія СССР 1948, Дзярж. прэмія Украіны 1968.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАТО́Н (Яўген Аскаравіч) (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АНУкраіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АНУкраіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АНУкраіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АНУкраіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзінакро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах). Над працоўнымі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны навісла пагроза трапіць у рабства да гітлераўскай Германіі. У такіх умовах Савецкі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сваім адзінакроўным братам.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́КСНЕР (Альфрэд Мікалаевіч) (22.2.1898, г. Кіраваград, Украіна — 20.11.1973),
украінскі вучоны батанік-ліхенолаг; заснавальнік укр. школы ліхенолагаў. Чл.-кар.АНУкраіны (1972). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі. З 1922 у АНУкраіны. У 1924 даследаваў ліхенафлору Беларусі. З 1931 у Ін-це батанікі АНУкраіны (у 1968—70 дырэктар). Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, філагеніі, бат. геаграфіі і фітацэналогіі споравых і кветкавых раслін. Апісаў больш за 100 таксонаў відавога і ўнутрывідавога і 48 надвідавога рангу лішайнікаў, прапанаваў 230 новых назваў і сістэму класіфікацыі лішайнікаў, правёў фларыстычны аналіз ліхенафлоры сав. Арктыкі.