1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны.Ракітны.
2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.
[Фр. refrain.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узбу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узбудзіць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў прыўзнята-нервовым стане; усхваляваны, узрушаны. Ехалі падводы, ішлі ўзбуджаныя мужчыны і гучна аб чымсьці гаварылі.Каліна.Вясёлыя, узбуджаныя пары сядзелі цяпер па розных кутках.Броўка.// Які выражае, выяўляе такі стан. Узбуджаны голас. Узбуджаны твар. □ Я люблю Палявое гарачае лета, Гоман лесу І птушак узбуджаны крык.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачу́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пачуць.
2.узнач.прым. Які пачулі або якога пачулі. Нечакана пачуты крык аб паратунку да болю сціснуў сэрца.Шыловіч.Гэта выразны шорах, напэўна, хада парушальніка, — асцярожная, з напружанай думкай не быць пачутым, выкрытым.Брыль.
3.узнач.наз.пачу́тае, ‑ага, н. Тое, што пачулі, аб чым даведаліся са слоў. Салаўёў быў узрушаны пачутым, як вельмі важнай і прыемнай навіной.Шахавец.Ад пачутага і ўбачанага памутнела ўваччу, ногі самлелі.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stagger2[ˈstægə]v.
1. хіста́цца, ісці́ хіста́ючыся;
He staggered to his feet. Ён ледзь устаў.
2. вага́цца, быць нерашу́чым, выкліка́ць сумне́нні
3. ашаламля́ць; узруша́ць;
I was staggered to hear the news. Я быў узрушаны, калі пачуў навіны.
4. размярко́ўваць; склада́ць рухо́мы графік;
The work is staggered in three shifts. Работа разбіта на тры змены.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
affected
I[əˈfektɪd]
adj.
1) кра́нуты, закра́нуты
2) Med. пашко́джаны (хваро́бай)
3) усхвалява́ны, узру́шаны; схі́льны, настро́ены
to be well affected towards — быць прыхі́льна настро́еным да каго́-чаго́
II[əˈfektɪd]
adj.
1) удава́ны, ненатура́льны, шту́чны
an affected manner — крыўля́ньне n., мане́рнасьць f.
an affected tone of voice — ненатура́льны тон го́ласу
2) які́ трыма́ецца ненатура́льна
He is too affected — Ён зана́дта ненатура́льны, шту́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пары́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Нераўнамерны, няроўны, з раптоўнымі парывамі. Парывісты дождж то сек з усіх бакоў, то сціхаў.Няхай.І на прыжмураныя вейкі, Нібы дрыготкую расу, Парывістым світальным ветрам Я зоркі ўсе твае страсу.Бураўкін.
2. Рэзкі, імклівы. Якімка робіць парывісты рух, каб вырвацца з багны, але яна не адпускае яго...Курто.// Нераўнамерны, які час ад часу ўзмацняецца або слабне. Кожны з трох адчуваў парывістае дыханне другога. Білі здавалася, што сэрца яго вось-вось выскачыць з грудзей.Лынькоў.
3. Які лёгка захапляецца; няўрымслівы. І ўсё ж натура .. [Пётры Сергіевіча], заўсёды сквапная да ўражанняў, парывістая, памкнулася ўслед.Ліс.[Лёля] стаяла разгубленая, нібы прырасла да долу, і трывожна глядзела.. [Слаўку] ўслед. Чаго ён сёння нейкі не такі, як заўсёды: узрушаны, парывісты, разкаваты?..Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
менш, прысл.
1.Выш. ст.дапрысл. мала. Дзядуля ляжаў на канапе, накрыўшыся старым кажушком: апошнія дні яму нездаровілася, і ён стараўся менш хадзіць.Якімовіч.Пра сябе самога [Нічыпар] гаварыў мала і яшчэ менш пра сваю жонку.Кулакоўскі.
2. У спалучэнні з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання. Над цёмнымі руінамі і рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. У адказ ім, з вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца не менш задорны свіст паравоза.Брыль.Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка.Лынькоў.
•••
Больш-меншгл. больш.
Менш за ўсё — ужываецца пры ўзмоцненым адмоўі; тое, што і зусім не...
Ні больш ні менш (як)гл. больш.
Сама менш — а) менш за ўсіх; б) не менш чым.
Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казёл, ‑зла, м.
1. Самец казы. Стралец расказвае: — Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Была там каза з казлянятамі ды стары казёл барадаты.Якімовіч.
2. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.
3.Разм. Род гульні ў карты, даміно. Пасля абеду на палубе першага класа пачалі стукаць «казла» — настрой узрушаны, воклічы.Мележ.
4. Метал, шлак, які застыў пры плаўленні і прыкарэў да сценак печы, каўша і пад.
5. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.
6.Разм. Род бабкі: некалькі снапоў ячменю, аўса, састаўленых пэўным чынам для прасушвання.
7.Разм. Тое, што і казляк. Назбіраць казлоў.
8.Разм. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці. «Казёл» выпісаў круг на плошчы і спыніўся каля адной крамы.Ермаловіч.
•••
Казёл адпушчэння — пра чалавека, на якога заўсёды звальваюць чужую віну, адказнасць за правіннасць.
Казлы драцьгл. драць.
Пусціць казла ў агародгл. пусціць.
Як з казла малаказкаго — пра таго, хто не прыносіць ніякай карысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чым1, злучн.
1.злучн.параўнальны. Ужываецца для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання. Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэкі, Чым клятву парушу сваю.Бялевіч.Чым па-рабску жыць на каленях, лепей стоячы паміраць!Таўлай.[Паўліна:] Не, сваток, нас такім козырам не заб’еш. Мы крыху дужэйшыя, чым ты думаеш.Крапіва.Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах.Шыцік.Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка.Лынькоў.
2.злучн.супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе. І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга.М. Ткачоў.Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга.Якімовіч.Чым госць радзейшы, тым мілейшы.Прыказка.
3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы. Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне...Зарэцкі.Дзён пяць блукаў Антось па навакольных вёсках і хутарах, перш чым натрапіў на след пана Томчака.Бажко.
чым2,
гл. што 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)