Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Ро́бур, ст.-бел.робуръ ’дзяржава; магутнасць’ (1653 г.) < лац.rōbur ’тс’, роборовати ’падмацоўваць’, якое са ст.-польск.roborować ’зацвярджаць юрыдычна, завяраць’ < лац.rōborāre ’узмацняць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛЫ ВЕРШ,
нерыфмаваны верш у сілабічным і сілаба-танічным вершаскладаннях. Узнік у 16 ст. як імітацыя ант. паэзіі, у якой адсутнічала рыфма. Традыцыйны яго памер — пяцістопны ямб. Форма белага верша дае магчымасць паэту шырока карыстацца размоўнымі пластамі нац. мовы, свабодна і гнутка будаваць фразу, узмацняць інтанацыйную і сэнсавую ролю рытму. Асабліва пашыраны ў драматургіі («Гамлет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна). У бел. л-ры ўпершыню белы верш ужыты Сімяонам Полацкім у творах на лац. мове. Найчасцей ім карысталіся аўтары драм. паэм П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), П.Панчанка («Маладосць у паходзе»), М.Танк («Люцыян Таполя») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
драматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Надаць (надаваць) якому‑н. твору драматычную форму. Драматызаваць аповесць.
2. Узмацніць (узмацняць) драматызм, напружанасць чаго‑н. Аўтар імкнецца драматызаваць апавяданне, паказаць, якія супярэчлівыя пачуцці не даюць спакою яго герою.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
актывізава́ць
(польск. aktywizować, ад лац. activus = дзейны)
ажыўляць, узмацняць чыю-н. дзейнасць, актыўнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)