1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны.Баранавых.
2.перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. Вось хоць бы і тутэйшы народ: бедны, ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі, таўчэцца, кідаецца ў розныя бакі, шукаючы аддушыны, і мала хто знаходзіць яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр.наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2-3, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́шцы, на́сцы ’наскі, тутэйшы’ (ТС). Няясна; магчыма, глыбокі архаізм адпаведна да на́шскі ’тс’ з пераходам ‑кі > ‑цы, параўн. уроцьКурокі ’хвароба ад дрэнных вачэй’, кадуцыс кадукі, ад кадук ’бяда, няшчасце’, адносна апошніх гл. Карскі, 1, 365–366; параўн. заканамернае польск.litewscy ’літоўскія’ пры litewski ’літоўскі’ і пад. Гл. наскі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fremd
a
1) чужы́
2) заме́жны, іншазе́мны
ich bin hier ~ — я не тутэ́йшы, я тут чужы́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прытама́нныя (прытама́нные) ’радня’ (ТС). Укр.притама́нний ’сапраўдны, уласны; родны’, рус.притама́нний, притома́нный ’выразны, дакладны’, дыял. таксама ’сапраўдны; тутэйшы, карэнны’. Слова ўзыходзіць да тур.tamam ’поўнасцю, цалкам, правільна, дакладна’; гл. Корш, AfslPh, 9, 672; Фасмер, 3, 367. У беларускай мове можа быць з украінскай, улічваючы арэал распаўсюджання (гл. ЕСУМ, 4, 580).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял.тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус.быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыблу́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Чужы, не тутэйшы чалавек. — Гэта ваша апошняе слова? — затрос галавою Шлосберг. — Не, — ледзь падняўся Качарга. — Чаго ты сюды прывалокся? Прыблуда!Гурскі.
2. Аб прыблуднай жывёліне. [Воўк] звер скупы і злосны — да логава другога не пусціць і блізка, на прыблуду кідаецца з зубамі — крыві не мінуць.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былнык ‘мясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел.тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац.incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск.tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск.tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былный ‘мясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
native2[ˈneɪtɪv]adj.
1. ро́дны;
native land радзі́ма, ба́цькаўшчына;
native language ро́дная мо́ва;
a native speaker но́сьбіт мо́вы
2. мясцо́вы, тутэ́йшы, карэ́нны;
native flora and fauna мясцо́вая фло́ра і фа́ўна
3. прыро́дны, прыро́джаны;
a native talent прыро́дны/прыро́джаны та́лент
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
руся́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Блізкі да русага, светла-русы (пра валасы). Была .. [Лена] даволі прыгожая, з карымі вачамі, з доўгімі русявымі косамі, якія ў тыя гады былі модныя.Дубоўка.На галаве [Сюзаны] пушыстая вязаная хустка, з-пад якой выбіваецца пасмачка русявых валасоў.Навуменка.// Які мае такія валасы. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы.. мужчынка, даўно няголены.Брыль.— А ты тутэйшы? — увязаўся ў гаворку русявы чырвонаармеец.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)