це́пко нареч., прям., перен. учэ́піста;

це́пко держа́ться учэ́піста трыма́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

diet​2 [ˈdaɪət] v. быць на дые́це; трыма́цца дые́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэгла́мент, -у, М -нце, м.

1. Правілы, якія рэгулююць парадак якой-н. дзейнасці.

Трымацца рэгламенту.

Р. пасяджэння.

Р. работы камісіі.

2. Час, адведзены на сходзе для прамовы, выступлення.

Р. для прамоўцы — пятнаццаць мінут.

|| прым. рэгла́ментны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плыву́чы, -ая, -ае.

1. Які плавае, знаходзіцца, размешчаны на вадзе.

П. мост.

П. маяк.

2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць.

Плывучыя матэрыялы.

3. Пра грунт: які лёгка размываецца, перамяшчацца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім.

Плывучая гліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліпе́ць разм. (ледзь-ледзь трымацца) sich kaum hálten* (können)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

табуні́цца, ‑ніцца; незак.

Збірацца, збівацца ў табун, статак. Ласі табуняцца на ўзлессі. // перан. Разм. Трымацца разам. Хлапчукі табуніліся каля завадатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліпаце́ць ’ледзь трымацца на нагах, дрэнна адчуваць сябе’ (Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ліпе́ць і лекаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́жыцца ’важнічаць, трымацца фанабэрыста’ (ТСБМ). З рус. куражиться, якое ад кураж (< франц. courage ’смеласць’) (гл. Шанскі, 2, 8, 450–451).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЯККАЦЕ́ЛЫЯ ЧАРАПА́ХІ, мяккаскурыя чарапахі,

мяккія чарапахі (Trionychoidea),

падатрад прэснаводных чарапах. 2 сям.: двухкіпцюровыя чарапахі (Carettochelyidae) — 1 від, пашыраны ў Паўн. Аўстраліі, на в-ве Н. Гвінея, і трохкіпцюровыя чарапахі, або трыоніксы (Trionychidae) — 6 або 7 родаў, 22 віды; пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы.

Даўж. да 90 см. Цела і сплошчаны касцявы панцыр укрыты мяккай скурай без рагавых шчыткоў (адсюль назва). Галава з мяккім хабатком, на канцы якога знаходзяцца ноздры. Лапы шырокія, пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Здольныя трымацца пад вадой да 15 гадз. Кормяцца раслінамі і жывёламі (насякомыя, ракападобныя, малюскі, рыбы, земнаводныя і інш.). У Азіі — аб’ект промыслу (мяса, яйцы).

Да арт. Мяккацелыя чарапахі: 1 — трыонікс кітайскі, або далёкаўсходняя чарапаха; 2 — трыонікс калючы.

т. 11, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Не́павадзь (niėpavadz) ’нясмелы, нецямкі, убоісты’ (Варл.). Відаць» да паводзіць (сябе) ’трымацца, весці сябе’, параўн. рус. непово́дный ’непрылюдны, няўжыўчывы, няветлівы; непаслушны, упарты'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)