ПРАБО́Й ДЫЭЛЕ́КТРЫКА,

страта дыэлектрыкам ізаляцыйных уласцівасцей пад уздзеяннем эл. поля. У цвёрдых дыэлектрыках суправаджаецца ўтварэннем праводнага (прабойнага) канала і мае неабарачальны характар. Газы (поўнасцю) і вадкасці (часткова) аднаўляюць свае дыэл. ўласцівасці пасля прабою.

Асн. характарыстыкі: эл. трываласць (найменшая напружанасць эл. поля, пры якой адбываецца П.д.) і прабіўное напружанне (найменшае напружанне на дыэлектрыку, якое вядзе да прабою). Адрозніваюць цеплавы і эл. П.д. Цеплавы прабой абумоўлены парушэннем раўнавагі паміж выдзеленай і адведзенай цяплотамі, у выніку чаго павялічваецца т-ра дыэлектрыка. Рост т-ры ў сваю чаргу вядзе да павелічэння электраправоднасці ўзору і працэс набывае лавінападобны характар. Эл. трываласць дыэлектрыка змяншаецца з ростам т-ры навакольнага асяроддзя і таўшчыні ўзору. Электрычны прабой абумоўлены ўтварэннем электроннай лавіны. Эл. трываласць слаба залежыць ад т-ры і павялічваецца з памяншэннем таўшчыні ўзору.

т. 12, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Beständigkeit f - пастая́нства, нязме́ннасць, трыва́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gründlichkeit f - грунто́ўнасць, трыва́ласць, глыбіня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

Г. жалеза.

2. перан. Рабіць фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкія і неспрыяльныя ўмовы.

Г. волю.

|| наз. гартава́нне, -я, н. і гарто́ўка, -і, ж.

|| прым. гартава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Гартавальная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Разм. Праверыць на трываласць. — Ты бачыш? Як бы дошка адна дыша, зварухнулася.. — Гэта табе, швагрусь, здалося. — Не, гэтая дошка быццам... — Памацуй нагамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моц, -ы, ж.

1. Трываласць, мацунак.

М. тканіны.

М. жалеза.

2. Фізічная сіла.

М. рук.

3. Праяўленне чаго-н.; сіла, ступень гэтага праяўлення.

Набрацца моцы.

4. Магутнасць, сіла.

М.

Узброеных Сіл.

5. Насычанасць, канцэнтрацыя.

М. тытуню.

6. У спалучэнні з прыметнікам або займеннікам з прыназоўнікам выражае найвышэйшую ступень праяўлення дзеяння.

Крычаць на ўсю м.

Працаваць на поўную м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгаве́чнасць ж. Lánglebigkeit f -; Nútzungsdauer f -; Háltbarkeit f - (моцнасць, трываласць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Unerschütterlichkeit, Únerschütterlichkeit f - непахі́снасць, непару́шнасць, трыва́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гарт м. (трываласць, вынослівасць) Ábhärtung f -, Ábhärten n -s, Stählung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

про́чность ж. мацу́нак, -нку м.; моц, род. мо́цы ж.; трыва́ласць, -ці ж., мо́цнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)