гартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

Г. жалеза.

2. перан. Рабіць фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкія і неспрыяльныя ўмовы.

Г. волю.

|| наз. гартава́нне, -я, н. і гарто́ўка, -і, ж.

|| прым. гартава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Гартавальная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)