Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве.Самуйлёнак.Сытае бруха да навукі глуха.Прыказка./уперан.ужыв.Паўзуць жалезным брухам танкі, Аж стогнуць сцены камяніц.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пехаці́нец, ‑нца, м.
Воін пяхоты. Танкі ішлі наперадзе, услед за імі — пехацінцы.Мележ.Уздоўж ручая, маскіруючыся ў алешніку, адступалі пехацінцы; яны ішлі па адным, па два, уподбег, прыгнуўшыся, хоць ніхто не страляў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Разбіць, разграміць. Расчыхвосціць варожыя танкі.// Уздзейнічаць крытыкай, раскрытыкаваць. Расчыхвосціць кінафільм. □ — Хоча ўсё ў свае рукі загрэбці, — падбухторваў [Дзям’яна] хітры Касцецкі: — Канешне, трэба выступіць і расчыхвосціць!Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наблі́зіццасов., в разн. знач. прибли́зиться;
варо́жыя та́нкі ~зіліся да на́шых траншэ́й — вра́жеские та́нки прибли́зились к на́шим транше́ям;
~зілася зіма́ — прибли́зилась зима́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гвардзе́ец, ‑дзейца, м.
Ваенны, які служыць у гвардыі. Мужна біліся нашы гвардзейцы, але танкі [ворага] рваліся наперад.Гурскі.//перан.; чаго. Звычайна пра перадавіка вытворчасці. Радуюць самі людзі, якіх сёння па праву называюць гвардзейцамі пяцігодкі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВАЛЁЎ (Рыгор Сямёнавіч) (8.5.1902, в.Вял. Крушынаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 18.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У 1928—32 працаваў у Азяранскім лясніцтве, у 1932—41 старшыня калгаса ў Рагачоўскім р-не. У Вял.Айч. вайну з 1943 партызан 8-й Рагачоўскай брыгады. З ліп. 1944 на 3-м Бел. фронце, стралок. Вызначыўся ў баі каля г. Шаўляй (Літва): каб стрымаць контратаку варожага пяхотнага батальёна, які падтрымлівалі 23 танкі і 9 бронетранспарцёраў, сяржант К. са звязкай гранат кінуўся пад танк. Байцы, натхнёныя яго подзвігам, адбілі контратаку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перастрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Абстрэльваць адзін другога. Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны. Увесь дзень танкісты перастрэльваліся з немцамі, нецярпліва чакалі падыходу пяхоты, што павінна прабіцца да іх.Мележ.
2.Зал.да перастрэльваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі.Брыль.І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тано́к ’карагод’ (Бяльк., Ян., Растарг., Арх. Вяр.), ’хаджэнне шырокімі радамі жанчын, якія ўзяліся за рукі’ (у час “ваджэння стралы”) (Земляроб. каляндар), ’карагод, танец’ (чашн., Нар. сл.), ’танец’ (Ласт.), памянш. тано́чак (тапочекъ) ’тс’ (часцей у песнях) (Нас.), мн. л. танкі ’скокі’ (Сержп. Прымхі), тано́к вадзі́ць ’харавод вадзіць’ (Нар. Гом.), танка вадзіці ’тс’ (гом., Д.-Хадак.). Да тан (гл.) пад уплывам польск.дыял.tanek ’танец’ (Фасмер, 4, 19), гл. та́нец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і скрыгатаць. Танкі скрыгаюць, равуць, Быццам гадзіны, паўзуць.Броўка.На ўскраіне горада па доўгім мосце скрыгаў намёрзлымі ботамі вартавы.Федасеенка.Сузон скрыгае зубамі, кладзецца тварам да зямлі і стогне.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)