Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТМІСТРАЎ (Павел Аляксеевіч) (6.7.1901, в. Скаварова Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 6.4.1982),
савецкі ваенны дзеяч, гал. маршал бранятанк. войск (1962), Герой Сав. Саюза (1965). Д-рваен.н. (1956), праф. (1958). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, Паўд.Зах., 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 5-я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Барысава і Мінска. Пасля вайны на камандных пасадах у арміі, на выкладчыцкай рабоце, з 1964 у Мін-ве абароны СССР. Аўтар кн. «Час і танкі» (1972), «Танкі на вайне» (4-е выд., 1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Павел Емяльянавіч) (1908, в. Старынцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.11.1936),
Герой Сав. Саюза (1936). У Чырв. Арміі з 1929. 3 кастр. 1936 удзельнік баёў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў — камандзір танка асобай механізаванай брыгады. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк К. знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЯНЕ́ЦКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Венгрыя): умела манеўруючы, дапамог падбіць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Ігнацій Вікенцьевіч) (28.5.1912, в. Завольша Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лейтэнант М. вызначыўся пры вызваленні Брагінскага р-на. Рота на чале з М. пераправілася цераз Дняпро, захапіла плацдарм і в. Калыбань, адбіла 5 контратак; М. асабіста падбіў 2 танкі, знішчыў шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ (Міхаіл Іванавіч) (н. 23.12.1911, в. Прысна Магілёўскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў лётную школу (1934). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка. За гады вайны зрабіў 210 баявых вылетаў, да жн. 1944 збіў 7 самалётаў, знішчыў 2 танкі, 6 гармат, 11 зенітных пунктаў, 52 аўтамашыны, 2 склады з боепрыпасамі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Саламон Аронавіч) (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ЕЎ (Аляксандр Акімавіч) (22.11.1925, в. Галакціёнава Краснаярскага краю. Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1944. Механік-вадзіцель танка Т-34 ст. сяржант П. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні г. Барысаў: экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Рака, радыста А.І.Данілава і П. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадз вёў бой, разграміў ням. камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве пастаўлены помнік экіпажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК (Павел Мікалаевіч) (23.8.1910, с. Карпілаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваенна-паліт. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Экіпаж танка ў складзе камандзіра лейт. Р., механіка-вадзіцеля А.А.Пятраева, радыста А.І.Данілава вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні г. Барысаў, калі, прарваўшыся ў горад, 17 гадз вёў бой, разграміў камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі ворага, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Рыгор Сямёнавіч) (8.5.1902, в.Вял. Крушынаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 18.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У 1928—32 працаваў у Азяранскім лясніцтве, у 1932—41 старшыня калгаса ў Рагачоўскім р-не. У Вял.Айч. вайну з 1943 партызан 8-й Рагачоўскай брыгады. З ліп. 1944 на 3-м Бел. фронце, стралок. Вызначыўся ў баі каля г. Шаўляй (Літва): каб стрымаць контратаку варожага пяхотнага батальёна, які падтрымлівалі 23 танкі і 9 бронетранспарцёраў, сяржант К. са звязкай гранат кінуўся пад танк. Байцы, натхнёныя яго подзвігам, адбілі контратаку.