Ласкальная назва каня. «Но, но, кося, — падахвочвалі мы яго. — Уставай, даражэнькі. А тотак і ногі выцягнеш».Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́камнареч., в разн. знач. бо́ком; (со стороны — ещё) стороно́ю;
праці́снуцца б. — проти́снуться бо́ком;
хма́ра прайшла́ б. — ту́ча прошла́ стороно́ю;
◊ б. выла́зіць — бо́ком выхо́дит;
то б., то ско́кам — и так, и э́так
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
купі́ла, ‑а, н.
Разм. Сродкі, грошы, за якія купляюць што‑н. — Трэба сваю зямлю купляць, — выказаў Міхал думку.. — Такто яно так, але дзе, браце, таго купіла ўзяць? — спытаў, памаўчаўшы, Амброжык.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Пазнаёміцца з усімі, многімі або паміж сабою. Расказваючы аб дарожных прыгодах, таўстун звяртаўся то да аднаго, то да другога пасажыра, і неяк само так выйшла, што ў купэ ўсе хутка перазнаёміліся.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.
Стаць, зрабіцца каламутным; замуціцца (пра ваду, вадкасць). То дзьме «марапа» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То1 ’тое’ (Сержп. Прымхі, Бяльк.), ст.-бел.то ’тс’: абыхъ то рекла (Альтбаўэр). Гл. той.
То2 — злучнік, які ўваходзіць у склад састаўных паўторных пералічальна-размеркавальных злучнікаў для пералічэння фактаў і з’яў няпэўных, нявызначаных або сумніўных’ (ТСБМ, Стан.), злучнік ’дык’ (Сл. ПЗБ), злучнік ’дык’, часціца ’гэта; дык’ (ТС), абагульняючая або вылучальная часціца ў пачатку сказаў ці пры падкрэсліванні слова, да якога адносіцца’ (ТСБМ): то не злодзей, што ў пана ўкрадзе (Сержп. Прык.); часціца ’вось, так’: от тотото! (Федар. 4); пачатковы ці канцавы элемент у спалучэннях з займеннікам, часціцай, прыслоўем, злучнікам і інш. у функцыі, набліжанай да ж, жа, гл. (Іванаў, Балто-слав. иссл., 1980, 10); ст.-бел.то есть, то ест ’гэта значыць, а менавіта’ (XV ст., КГС); укр., рус.то, польск., чэш., славац.to, балг.то, ст.-слав.то. З дэйктычнага прасл.*to, суадноснага з указальными займенниками н. р. грэч.το, ст.-інд.tat, гоц.thata, звязанага з ’той’. Выказвалася таксама думка пра гукапераймальнае паходжанне слова (ESSJ SG, 1, 330; 2, 658, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
толь, ‑ю, м.
Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь.Брыль.
[Фр. tôle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгадава́цца, ‑дуецца; зак.
Адкарміцца, стаць сытым, тоўстым. [Жук:] — Калі нас [салдат] так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́ПУКЛАСЦЬ І ЎВАГНУ́ТАСЦЬкрывой,
уласцівасць крывой, калі ўсе пункты любой яе дугі ляжаць не вышэй (не ніжэй) за хорду, якая сцягвае гэтую дугу. Пункт, у якім выпукласць крывой пераходзіць ва ўвагнутасць, наз.пунктам перагіну. Напр., крывая y=sin x увагнутая ў інтэрвале (0, π), выпуклая ў інтэрвале (π, 2π), пункт перагіну x=π.
Калі функцыя мае першую і другую вытворныя, то выпукласць і ўвагнутасць можна ахарактарызаваць так: у пунктах выпукласці крывая ляжыць не ніжэй за датычную і другая вытворная 𝑓″(x) > 0, у пунктах увагнутасці — не вышэй за датычную і 𝑓″(x) < 0 (калі 𝑓″(x) = 0, патрабуюцца дадатковыя даследаванні). Аналагічна вызначаецца выпукласць і ўвагнутасць паверхняў. Вобласць (частка плоскасці або прасторы), якая абмежавана выпуклай крывой (або выпуклай паверхняй), наз.выпуклай. Уласцівасці выпуклых абласцей вывучаюцца ў геаметрыі выпуклага цела.
В.В.Гарохавік.
Выпукласць і ўвагнутасць функцыі y=f(x); x0 — пункт перагіну.