«АВЕРБО́Т»,
1) ступень закупленасці таварнага рынку. Пры залішняй закупленасці цэны дасягаюць вышэйшага ўзроўню і маюць тэндэнцыю да росту, пачынаецца продаж кантрактаў спекулянтамі.
2) Сітуацыя рэзкага росту цэн на які-небудзь тавар у выніку вял. аб’ёму куплі. Тэрмін «Авербот» часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.
т. 1, с. 61
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭСПАНДЭ́НЦЫЯ (позналац. correspondentia ад correspondeo адказваю, паведамляю),
1) адзін з найб. пашыраных жанраў публіцыстыкі, прадмет якога — канкрэтная сац. сітуацыя, абмежаваная месцам і часам. Скіравана на вырашэнне актуальнай, параўнальна нешырокай тэмы, вывады якой звычайна не выходзяць за межы аб’екта даследаванняў. Умоўна вылучаюць інфармацыйную і аналітычную К.
2) Абмен пісьмамі, перапіска.
т. 8, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
situation [ˌsɪtʃuˈeɪʃn] n.
1. стано́вішча, сітуа́цыя, абста́віны, стан;
an external situation знешнепаліты́чная сітуа́цыя;
cope with the situation выхо́дзіць з ця́жкага стано́вішча
2. ме́сца, месцазнахо́джанне
3. fml, dated рабо́та, паса́да;
situations vacant патрабу́юцца рабо́чыя (аб’ява)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кан’юнкту́ра, ‑ы, ж.
1. Становішча, якое склалася ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці; абставіны, сітуацыя. Міжнародная кан’юнктура. Палітычная кан’юнктура. Спрыяльная кан’юнктура.
2. Сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан таварнай гаспадаркі: змяненне цэн, курс каштоўных папер, аб’ём выпуску прадукцыі і пад. Эканамічная кан’юнктура.
[Лац. conjunctura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
konfliktowy
konfliktow|y
канфліктны;
sytuacja ~a — канфліктная сітуацыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
bonanza [bəˈnænzə] n. прыбытко́вая або́ вы́гадная сітуа́цыя;
a bonanza year for investors уда́лы год для інве́стараў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРАБЛЕ́МА (ад грэч. problema задача, заданне),
у шырокім сэнсе — складаная тэарэт. або практычная задача, якая патрабуе вывучэння, вырашэння; у навуцы — супярэчлівая сітуацыя, якая выступае ў выглядзе процілеглых пазіцый у тлумачэнні якіх-н. з’яў, аб’ектаў, працэсаў і патрабуе адэкватнай тэорыі для яе вырашэння. Фармулюецца ў розных формах лагічнай структуры ведаў: суджэння, пытання, гіпотэзы. Калі П. ставіцца без дастатковай падставы, яна становіцца псеўдапраблемай.
т. 12, с. 524
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ката́страфа
(гр. katastrophe = паварот, пераварот)
сітуацыя, якая разгортвае і завяршае кульмінацыю дзеяння ў літаратурным творы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
stink1 [stɪŋk] n. infml
1. смуро́д
2. infml сканда́льная сітуа́цыя, бу́ча;
raise a stink падня́ць сканда́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лака́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы толькі пэўнаму месцу; абмежаваны, мясцовы. Лакальныя асаблівасці быту. Лакальныя войны. □ Рэвалюцыйная сітуацыя мела лакальныя тэндэнцыі і не магла вывесці паўстання за межы рыбацкіх раёнаў. У. Калеснік.
2. У жывапісе — асноўны, характэрны для данага прадмета (пра колер, тон). Лакальны колер.
[Лац. localis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)