гірапо́р

(н.-лац. gyroporus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце на глебе ў лясах; адзін з відаў — сіняк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

contusion

[kənˈtu:ʒən]

n.

1) уда́р -у m.; сіня́к -а́ m.

2) Figur. зьнява́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blau a сі́ні, блакі́тны;

~er Fleck сіня́к;

~ sein быць п’я́ным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́пек ’сіняк звычайны, Echium Vulgare L.’ (Кіс.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. сінонім печаніца і літ. kepti ’пячы’. Словам-крыніцай было б *kepekas, а бел. печаніца яго калькай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bruise

[bru:z]

1.

n.

1) пабі́тае ме́сца, ра́нка f.

2) сіня́к -а́ m.

3) увагну́тае або́ ўбі́тае ме́сца

2.

v.t.

1) набіва́ць сіня́к; абабіва́ць, пабі́ць (фрукт)

2) Figur. ра́ніць, зьневажа́ць, абража́ць (пачу́цьці)

3) таўчы́; расьціра́ць на парашо́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Stríeme f -, -n, Stríemen m -s, - паласа́, сіня́к, рубе́ц, кровападцёк (ад удару)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

black eye

1) сіня́к пад во́кам, падбі́тае во́ка

2) informal

а) мо́цны ўда́р

б) га́ньба, зьнява́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БУРА́ЧНІКАВЫЯ (Boraginaceae),

сямейства двухдольных кветкавых раслін з парадку бурачнікакветных. Каля 100 родаў і больш за 2 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Міжземнамор’і і на З Паўн. Амерыкі. На Беларусі 32 віды з 16 родаў (найб. вядомыя агурочнік, верабейнік, жывакост, крывацвет, медуніца, незабудка, сіняк, чарнакорань).

Травяністыя расліны, рэдка паўкусты, кусты, ліяны і дрэвы, пераважна з шорсткім апушэннем. Кветкі пераважна двухполыя, з двайным калякветнікам, звычайна сабраныя ў завіток, радзей адзіночныя. Плод у асноўным сухі, дробны (распадаецца ў перыяд выспявання на 4 ці 2 арэшкападобныя долі); у некат. бурачнікавых плод касцянкападобны, сакавіты, вельмі рэдка — каробачка. Лек., меданосныя, фарбавальныя, дэкар., тэхн., кармавыя і харч. расліны. Многія віды — пустазелле, некат. Ядавітыя для чалавека і жывёлы.

Літ.:

Доброчаева Д.Н. Сем. Boraginaceae Juss. — Бурачниковые // Флора европейской части СССР. Л., 1981. Т. 5;

Яе ж. Сем. Бурачниковые (Boraginaceae) // Жизнь растений. М., 1981. Т. 5, ч. 2;

Тахтаджян А.Л. Система магнолиофитов. Л., 1987.

т. 3, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сіняпёс ‘кіслая, неўвапнаваная глеба’ (Сцяшк.), ‘белаватая, вельмі неўрадлівая зямля’ (Юрч. Вытв.). Складанае слова, першая частка да сіні (гл. сіняк 5) як абазначэнне светла-шэрага колеру, параўн. паралельную назву сівапёс (гл.); другая частка да *pěsь (гл. пясок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)