асу́нуцца

1. (спаўзці) hernterrutschen vi (s), hernterkriechen * vi (s);

2. (схуднець) bmagern vi (s), bnehmen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уцямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. безас. Сцямнець. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці. Сабаленка.

2. Учарнець, схуднець (ад перажыванняў, хваляванняў і пад.). Ён уцямнеў з твару, прыгорбіўся: яшчэ ніколі не здаралася Лугавому сутыкацца з такой не па-дзіцячаму яраснай чалавечай помстай. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахля́ць ’аслабець і апусціць рукі, апусціцца, здацца’ (Янк. II), ’аслабець; заняпасці’ (Ян.), охляб ’заняпаў, аслабеў’ (Бесар.), параўн. «стаў худы і больш ахлялы» (КТС), схліялы ’кволы, слабы; стары’, схліяць ’аслабець, састарыцца’ (Яўс.), укр. охлясти і охлянутисхуднець, аслабець, страціць сілы’; апошняе разам з ц.-слав. (рус.) охлѧдание ’абыякавасць’, ахлѧнѧти ’аслабець’ з *xlęd‑nǫ‑ti ’страціць сілы’, параўн. хлянуты ’страціць сілы, схуднець’ (Клім.), што звязана чаргаваннем галосных кораня з *xlǫditi ’пазбаўляць сілы’, параўн. чэш. chlouditi ’тс’, гл. Бернекер, 388 і наст.; Скок, 1, 672; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94, насуперак Фасмеру, 4, 246. Для некаторых форм і значэнняў магчымы ўплыў утварэнняў з *xlęb‑, параўн. хляблы ’худы, слабы’ (Нік. Очерки), укр. охляб(ну)ти ’аслабнуць’ (пра сувязь частак у чым-небудзь) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аб’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак., каго-што.

1. Праехаць вакол каго-, чаго-н.

А. балота.

2. Праехаць збоку, абмінуць каго-, што-н.

А. горад.

А. людзей на дарозе.

3. Ездзячы, пабываць у многіх месцах.

А. паўсвету.

4. Апусціцца, з’ехаць уніз.

Аб’ехала павозка.

5. перан. Схуднець.

Нешта ж ты зусім аб’ехаў.

|| незак. аб’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).

|| наз. аб’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).

Ехаць у а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., спадзе́; спаў, спа́ла; зак.

1. Упасці ўніз, аддзяліўшыся ад чаго-н., не ўтрымаўшыся на чым-н.

Абруч спаў з кадушкі.

2. Пайсці на спад, панізіцца ва ўзроўні (пасля паводкі).

Пасля паводкі вада спала.

3. Стаць меншым у сіле праяўлення, аслабець; меншаючы, знікнуць.

К вечару тэмпература ў дзіцяці спала.

Пухліна на руцэ спала.

Спасці з цела (твару) (разм.) — схуднець.

|| незак. спада́ць, -а́е.

|| наз. спад, -у, М -дзе, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vertrcknen vi (s)

1) засыха́ць;

~ lssen* засушы́ць, вы́сушыць

2) высыха́ць, схудне́ць (пра чалавека)

3) перан. зачарсцве́ць, ачарсцве́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zmizernieć

zmizerni|eć

зак. схуднець; змарнець; зблажэць;

~ał na twarzy — ягоны твар схуднеў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Схуднець, змарнець. Як яна зблажэла! Страшна стала глядзець, якая яна высокая! І твар яе ўчарнеў за тры дні. Чорны. Міроніха за адны суткі страшэнна асунулася, — упалі вочы, зблажэў твар. Гурскі.

2. Абл. Стаць дрэнным, благім; сапсавацца. Галя .. бачыла [позіркі Альбіны] і не магла даўмецца, чаго зблажэў настрой у сяброўкі, чаму яна неяк прымоўкла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сціся

1. (знікнуць) ussterben* vi (s), verschwnden* vi (s); usgehen* vi (s);

2. (схуднець) bmagern vi (s);

3. (абмежавацца) sich beschränken (да чаго-н. auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць дробным, драбнейшым (па велічыні, памерах). І ўдалечыні ўсё адсунулася назад, здрабнела і ледзь віднелася праз белую смугу зімовага дня. Чарнышэвіч. Вецер пачаў сунімацца, дождж здрабнеў, і ў небе крыху пасвятлела. Ляўданскі. // Схуднець, змізарнець. Твар здрабнеў.

2. перан. Страціць значнасць, стаць менш істотным. Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што .. адразу здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)