brave2[breɪv]v.сустрака́ць небяспе́ку без стра́ху, не бая́цца;
brave the elements не звярта́ць ува́гу на стыхі́ю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.Сустракаць зару (на рыбнай лоўлі, на начлезе, на паляванні). Я хлопцам тады яшчэ быў. Зараваць на досвітку неяк сабраўся. .. Сяджу я на беразе, ды драмлю, схіліўшыся над вудамі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.
Клінковы ш.
Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
2. Узброены баец, салдат (спец.).
У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).
◊
У штыкі сустракаць (прыняць)каго-н. — крайне варожа.
Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.
Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.
Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.
|| прым.штыкавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
meet with outstretched armsсустрака́ць сардэ́чна/ра́дасна/ве́тліва;
with outstretched wings з распасцёртымі/распраста́нымі кры́ламі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
hurrah!
[həˈrɑ:]1.
interj.
ура́!
2.
v.i.
крыча́ць “ура́”, віта́ць
3.
v.t.
віта́ць, сустрака́цькаго́ кры́камі “ура́!”
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Про́плач ’з плачам, са слязьмі’ (Янк. 1; калінк., З нар. сл.). Слова ўтворана ад праплакаць з суф. ‑j‑; параўн. сустрэч < сустракаць; гл. аб гэтым тыпе прыслоўяў Карскі 2–3, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыцяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прыцягвае, вабіць да сябе. Адзінства да брацкіх краін мае прыцягальную сілу і забяспечвае поспех у барацьбе за рэвалюцыю праграмы міру.«Звязда».[Князь] быў самай прыцягальнай і прывабнай істотай, якую .. [гасударыні] даводзілася сустракаць у жыцці.Караткевіч.Расла прыцягальная сіла першай у свеце Краіны Саветаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
napotykać
незак.kogo/co спатыкаць, сустракацькаго/што; натыкацца на каго/што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
страча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і сустракаць. Спяшаюся. І ля варот страчае З усмешкаю прыветлівай яна [рыбачка].Танк.Хочацца сёння самому пабачыць, Як беларусы страчаюць дзень новы.Прыходзька.Усмешка была адкрытая, радасная, якая бывае ў маці, што пасля доўгай разлукі страчае любімае сваё дзіця.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕЛЯШЧУ́К Мікалай Міхайлавіч (4.8.1947, в. Велікарыта Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.9.1996),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працаваў як жывапісец, графік, майстар экслібрыса. У творчасці імкнуўся паказаць непарыўную сувязь вытокаў нац. культуры і сучаснага мастацтва, спалучаў сюррэалістычную манеру выканання з вобразамі бел.нар. фальклору і этнаграфіі. Яго кніжная графіка адметная насычанасцю дэкар. дэталямі, фантаст. выявамі, арх. помнікамі, прадметамі побыту і адзення, гульнёй фактур і святлаценяў. Адмаўленне ад апавядальнасці ўласціва афармленню кніг «Бацькаў дар» (1984), «Прагны багацей», «Індыкала-Кудыкала» Р.Барадуліна (абедзве 1986, залаты медаль біенале кніжнай іл. ў Браціславе 1989), «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1988), «Сымон-музыка» (1988—90) і інш. Графічныя прыёмы, пэўныя сюжэты часта пераносіў у станковы жывапіс, якому ўласцівы алегарычнасць, метафарычнасць маст. мовы, часам філас. асэнсаванне рэчаіснасці. Вял. ўвагу ў творах аддаваў спалучэнню фактуры фону, абстрактных элементаў з колеравымі і фігуратыўнымі, што паступова ўзмацнілася ў 1990-я г.: «Наведванне сядзібы Агінскага ў Залессі» (1978), «Памяці Максіма Багдановіча» (1981), «Матылькі тут не жывуць» (1982), «Бацька памёр» (1982—84), «Канец сезона туманаў», «Позняя восень» (1984), серыя «Казачны калейдаскоп» (1984—85), «Свята IV», «Хвіліна маўчання» (абодва 1989), «Гучанне музыкі нябёсаў» (1990), «Прагулка», «Калі цвіце язмін» (абодва 1991), «Метамарфозы» (1992), «Злашчасны вечар», «Люблю цябе сустракаць» (абодва 1994), «Спякотны вечар з вясёлкай на крэсле» (1995), «Вяртанне на Радзіму. Шоп-тур» (1996) і інш. Працаваў у станковай графіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гг.Мн., 2001;
Каваленка В. Палёт над прасторай і часам // Мастацтва. 1997. № 8.