страчаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і сустракаць. Спяшаюся. І ля варот страчае З усмешкаю прыветлівай яна [рыбачка]. Танк. Хочацца сёння самому пабачыць, Як беларусы страчаюць дзень новы. Прыходзька. Усмешка была адкрытая, радасная, якая бывае ў маці, што пасля доўгай разлукі страчае любімае сваё дзіця. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)