лог.супярэчнасць у меркаванні, якая здаецца неадольнай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разбро́дм. (разлад) Zersétzung f -, Zerfáhrenheit f -; Únstimmigkeit f - (рознагалоссе, супярэчнасць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АГРАМА́ДЖВАННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
зліццё раздробненых вытв. працэсаў у розных галінах эканомікі ва ўсё больш паглыблены вытв. грамадскі працэс. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, выкарыстаннем сродкаў вытв-сці, якія патрабуюць калектыўнай дзейнасці, вядзе да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, паглыблення спецыялізацыі вытворчасці, кааперавання вытворчасці, міжнар.інтэграцыі эканамічнай.
Аналізуючы працэс аграмаджвання вытв-сці і працы, К.Маркс зрабіў выснову аб асн. супярэчнасці капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення яе вынікаў. Гэта супярэчнасць, на яго думку, з’яўляецца рухаючай сілай развіцця капіталізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Розь ’адрозненне’, ’нязгода, сварка’, ’рознагалоссе, супярэчнасць’ (Нас.). З ⁺розьнь, параўн. ст.-рус.рознь ’адрозненне, розніца’, ’варожасць’, сюды ж розь ’асобна’ (Юрч. СНЛ) у прыкладзе-ілюстрацыі: ні дываў ёй грошы, розь елі, паходзіць з въ розьнь. Параўн. рус.дыял.розь ’розніца’, ’нязгода, сварка’. Да розны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.
2.перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУПЯРЭ́ЧНАСЦІ ЗАКО́Н, закон несупярэчнасці, прынцып адмаўлення супярэчнасці,
асноўны лагічны закон, згодна з якім пэўнае меркаванне і яго адмаўленне не могуць адначасова быць сапраўднымі. Сімвалічна запісваецца ў выглядзе формулы A&Ā, дзе A — пэўнае меркаванне, Ā — адмаўленне A, & — знак кан’юнкцыі, рыса над усёй формулай — яе адмаўленне. Упершыню С.з. сфармуляваны Арыстоцелем; сучасную фармулёўку набыў у працах Г.Лейбніца. Закон не закранае супярэчнасцей аб’ектыўнай рэчаіснасці (гл.Супярэчнасць дыялектычная), але выключае лагічныя супярэчнасці ў доказах, тэорыях і навуках. Тэорыі, для якіх С.з. справядлівы, з’яўляюцца несупярэчлівымі; у процілеглых выпадках тэорыі наз. супярэчлівымі, г.зн. непрымальнымі. Гл. таксама Несупярэчлівасць.
партугальскі паэт. Вучыўся ў Лісабонскім ун-це (1905—06), займаўся журналістыкай. У 1915 узначаліў групу паэтаў-мадэрністаў, што гуртаваліся вакол час. «Orpheu» («Арфей»). Першыя вершы пісаў на англ. мове (зб-кі «35 санетаў», 1918; «Англійскія вершы», ч. 1—3, 1921). У зб-ках «Пасланне» (1933), «Вершы Алвару ды Кампуша» (апубл. 1944), «Вершы Алберту Каэйру», «Оды Рыкарду Рэйша» (абодва апубл. 1946) выявілася супярэчнасць паміж дробязнасцю чалавечага існавання і велічнасцю бясконцага сусвету. Яго паэзія вызначаецца дасканалым паэт. майстэрствам, здольнасцю перадаць найтанчэйшыя адценні думак і пачуццяў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дысана́нс, ‑у, м.
1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў, парушэнне сугучнасці; проціл. кансананс.
2.перан. Разлад, няўзгодненасць з чым‑н., супярэчнасць чаму‑н. І толькі адзін дэлегат выступіў з прапановай, якая прагучэла дысанансам у агульнай дыскусіі.Лынькоў.Першы стрэл прагучаў дысанансам да.. спакойнай ранішняй цішыні.Дамашэвіч.
[Фр. dissonance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антагані́зм
(фр. antagonisme, ад гр. antagonisma = спрэчка, барацьба)