a corporate town го́рад, які́ мае самакірава́нне/з сістэ́май самакірава́ння
2. карпараты́ўны/які́ належыць карпара́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wspólny
wspóln|y
агульны; супольны;
~a uprawa roli — супольная апрацоўка зямлі;
~e użytkowanie — супольнае карыстанне;
wspólny interes — агульная справа;
~y mianownik мат. агульны дзельнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гара́нт Garánt m -en, -en; Bürge m -en, -en; Gewährsmann m -(e)s, -männer i –leute;
супо́льны гара́нт Mítgarant m; Mítbürge m; камерц., фін. гара́нт пазы́кі Garánt [Bürge] für Ánleihe;
гара́нт па вэ́ксалі Garánt [Bürge] für Wéchsel;
гара́нт пазыко́вых абавяза́цельстваў Garánt [Bürge] für Schúldverpflichtungen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
cooperative
[koʊˈɑ:pərətɪv]1.
adj.
1) які́ супрацо́ўнічае або́ садзе́йнічае
2) ахво́чы супрацо́ўнічаць, паслухмя́ны
3) каапэраты́ўны, супо́льны
2.
n.
1) каапэраты́ў -ву m.
2)
а) жыльлёвы каапэраты́ў
б) паме́шканьне ў такі́м каапэраты́ве
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СОЙМ, сейм,
саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ у 15—1-й пал. 16 ст. і Рэчы Паспалітай у 2-й пал. 16—18 ст. Генезіс С. мае карані ў вечавых сходах (гл.Веча). Дакладны час ператварэння нарад вял. князя ВКЛ з саноўнікамі ў пасяджэнні вальнага агульнадзярж. С. як прадстаўнічага органа ўсяго шляхецкага саслоўя спрэчны. Першапачаткова сістэмы прадстаўніцтва на С. не існавала. Манарх прымаў рашэнні і аб скліканні С., і аб яго складзе. На ім маглі вырашацца любыя пытанні, што прапаноўваліся гаспадаром або Радай Вялікага княства Літоўскага. Збіраліся і С. асобных зямель ВКЛ Віленскі прывілей 1565 і Статут ВКЛ 1566 стварылі ін-т павятовых соймікаў і вызначылі сістэму прадстаўніцтва шляхты на С. — па 2 паслы (дэпутаты) ад павета. Баярства, якое не атрымала шляхецкіх правоў, духавенства, мяшчанства і сялянства не мелі свайго прадстаўніцтва на С. як асобныя станы. С. падзяляўся на 2 палаты: кола паноў-рады (Рада ВКЛ) і рыцарскае (шляхецкае) кола. Пасля Люблінскай уніі 1569супольны вальны С. Рэчы Паспалітай складаўся з Сената (вышэйшая палата) і Пасольскай Ізбы (ніжэйшая палата). Адразу пасля заключэння уніі ў складзе Пасольскай Ізбы было 170 паслоў, з якіх 48 прадстаўлялі ВКЛ. Колькасць паслоў павялічвалася шляхам стварэння новых соймікавых акруг. Да выключнай кампетэнцыі С. належалі: выданне заканадаўчых актаў, увядзенне падаткаў, скліканне паспалітага рушэння, выпрацоўка агульнага кірунку знешняй палітыкі, зацвярджэнне мірных дагавораў. Канвакацыйны С. вызначаў месца і час выбараў манарха, выпрацоўваў умовы, якія ставіліся кандыдату на трон. Элекцыйны С. выбіраў манарха. На каранацыйным С. манарх прысягаў выконваць умовы, паводле якіх адбылося яго выбранне. У адпаведнасці з «Генрыкавымі артыкуламі» манарх абавязваўся кожныя 2 гады склікаць 6-тыднёвы ардынарны (звычайны) С. Пры неабходнасці маглі склікацца экстраардынарныя (надзвычайныя) 2-тыднёвыя С. Каралю было пакінута права заканадаўчай ініцыятывы і санкцыянавання пастаноў С. Пасля Люблінскай уніі большасць С. адбывалася ў Варшаве, каранацыйныя — у Кракаве. Экстраардынарны С. 1653 прайшоў у Брэсце. На С. 1673 прынята пастанова, што кожны 3-і чарговы С. будзе адбывацца ў Гродне. Соймавыя пастановы (канстытуцыі) прымаліся кансэнсусам, іх падпісваў кароль, паслы і сенатары. З 1652 некаторыя С. заканчваліся без прыняцця пастаноў, зрываліся шляхам выкарыстання пасламі права ліберум вета (з 1669). У 1764—66 пастаноўлена менш важныя пытанні вырашаць большасцю галасоў.
Літ.:
Любавский М.К. Литовско-русский сейм: Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900;
Максимейко Н.А. Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 г. Харьков. 1902;
Historia sejmu Polskiego. T. 1. Warszawa, 1984;
Dzieje sejmu Polskiego. 2 wyd. Warszawa, 1997.
А.А.Радаман.
Сойм Рэчы Паспалітай. Гравюра з кнігі «Статут Вялікага княства Літоўскага». Вільня. 1619.