Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе.Быкаў.Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму.«Маладосць».// Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Навальні́ца ’рус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск.крак.nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах.nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб.nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
element
[ˈelɪmənt]
n.
1) элемэ́нт -а m. (і хімі́чны); кампанэ́нт, складо́вая ча́стка
2) стыхі́яf.
the four elements — зямля́, вада́, паве́тра й аго́нь
3) атачэ́ньне, акружэ́ньне n.; асяро́дзьдзе n.
to be in one’s element — быць у сваёй стыхі́і
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абра́з1, ‑а, м.
Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз.Колас.Дзеці баяліся бога, што сярдзіта пазіраў з абразоў на покуці.С. Александровіч.
абра́з2, ‑а, м.
Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз.Колас.Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі.Купала.Абразы змагання за волю прыгнечаных праходзяць кінастужкай перад Міхалкам.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызва́нне, ‑я, н.
Унутраная цяга і здольнасць да якой‑н. справы, прафесіі. Але прызванне Максімкі было не ў гэтым. Музыкай ён займаўся толькі ў час адпачынку, а больш за ўсё яму хацелася будаваць.Гурскі.З фельчарскімі абавязкамі вы спраўляецеся някепска, але мне здаецца, што па прызванню вы ўсё ж не медык.Арабей.Арганізоўваць, камандаваць — гэта .. [Сцёпкава] прызванне, яго стыхія.Жычка.// Прызначэнне. — Знаеце, што я вам скажу, Міцкевіч? — узрушана прамовіў Кудрынскі. — Беларускі верш — вось ваша сапраўднае прызванне!С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жывёла ’жывая істота’, зборн. ’свойская скаціна’ (ТСБМ). Польск.żywioła ’свойская скаціна’. Параўн. славен.živâl ’жывёла’. Слав. мовы захоўваюць асобныя словы з суф. ‑ela, ‑ola (напр., чэш.mrtvola ’труп’). Аднак не хапае падстаў для атаясамлівання славен. слова з бел., хаця наяўнасць літ.gývolis, gyvulỹs ’жывая істота, жывёла’ ўказвае на магчымасць яшчэ прасл.-балт. узаемадзеяння (Безлай, Radovi XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, 12. Sarajevo, 1969, 92) і нават уплыву. Ст.-бел. ведала живиолъ, живелъ ’стыхія’ (XVI ст. Скарына; Булыка, Запазыч., 114) з польск.żywioł, дзе, як сведчыць Брукнер (670), так у XVI ст. тлумачылі і лац.animal (а не толькі element). Таму бел.жывёла, відаць, таксама з польск. Лаўчутэ, Сл. балт., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
элеме́нт
(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)
1) простае рэчыва, якое хімічнымі спосабамі ўжо нельга раскласці на больш дробныя;
2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;
3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);
4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гаці́ць, гачу, гаціш, гаціць; незак., што.
1. Рабіць гаць, пракладваць дарогу цераз балота ці гразкае месца. Балота аказалася такое пражорлівае, што сем год гацілі яго і пяском, і каменнем.Бажко.
2. Перакрываць, запруджваць ваду ў рацэ плацінай. Вось тады, калі стыхія вады крышыла грэблю, я парашыў канчаткова: стану інжынерам, буду гаціць рэкі, будаваць электрастанцыі, каб было людзям святло, а палям вада.Хомчанка.
3.перан. Траціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Яшчэ і сёння між калгаснікаў ідуць спрэчкі аб тым, ці варта было гаціць такую процьму грошай на гэту механіку.Палтаран.
•••
Хоць гаць гацікаго-чаго — вельмі многа, вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Сяброў у Кузьміча — хоць гаць гаці!Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Знемагаць, мучыцца ад смагі, гарачыні. Ён [Рыгор] трызніў, смаг, прасіў ён піць, А смерць ужо шаптала: — Табе не ўстаць, Табе не жыць.Бялевіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот). Губы смагнуць./убезас.ужыв.У горле смагла, але піць не хацелася.Гартны.// Сохнуць, перасыхаць ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца (пра траву і пад.). Далонь падставіў кожны ліст, Ды сціхла ўраз стыхія. І смаглі ўнізе на галлі Лісты зусім сухія.Кляўко.
3.перан. Прагнуць, моцна хацець чаго‑н. Разгінаючы дужыя рукі, Працавітыя людзі ў лясах Смаглі гэтага звону і груку, Сумавалі аб ім па начах.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элеме́нт
(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)
1) простае рэчыва, якое ўжо нельга раскласці на больш дробныя (напр. перыядычная сістэма элементаў);
2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;
3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);
4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)