стыхі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стыхі́я стыхі́і
Р. стыхі́і стыхі́й
Д. стыхі́і стыхі́ям
В. стыхі́ю стыхі́і
Т. стыхі́яй
стыхі́яю
стыхі́ямі
М. стыхі́і стыхі́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стыхі́я, -і, мн. -і, -хій, ж.

1. У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).

2. Магутныя сілы прыроды, якія непадуладныя чалавеку.

Разбуральная с.

3. перан. Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.

С. канкурэнцыі.

4. перан. Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

Горы — с. альпіністаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стыхі́я ж., в разн. знач. стихи́я;

барацьба́ са ~хі́яй — борьба́ со стихи́ей;

паэ́зія — яго́ с. — поэ́зия — его стихи́я;

у сваёй ~хі́і — в свое́й стихи́и

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стыхі́я, ‑і, ж.

1. У старагрэчаскіх філосафаў-матэрыялістаў — адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра, агонь), якія ляжаць у аснове ўсіх рэчаў. // перан.; чаго або якая. Кніжн. Зыходны элемент, пачатак. Стыхія народнасці часта прарываецца ў стылістыцы твора, каб неспадзявана зазіхацець «сялянскім» слоўцам у паэме, насычанай усімі фарбамі рамантычнага стылю. Бярозкін.

2. Магутныя сілы прыроды, якія не падпарадкуюцца чалавеку. Марская стыхія. □ Стыхія лютавала. Хвалі ўжо захл[і]ствалі сумныя адзінокія постаці робатаў. Шыцік. У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў. Кулакоўскі. Кіну Справы свае І прыеду ў тую ж хвіліну Дапамагчы ваяваць З непакорнай стыхіяй. Танк. // Моцныя падсвядомыя пачуцці. Пры маляванні вобразаў сялян праяўляецца ў Коласа стыхія гумару. Клімковіч.

3. чаго або якая. З’явы сацыяльнага жыцця, якія не могуць рэгулявацца людзьмі, грамадствам. Стыхія інфляцыі. Стыхія капіталістычнага рынку. Стыхія канкурэнцыі. // Сляпая дзейнасць грамадскага асяроддзя, якое не падпарадкоўваецца арганізацыі і кіраўніцтву. Беразняк пакруціў галавою: — Дробнабуржуазная стыхія засмоктвае, як дрыгва. Сабаленка.

4. перан.; каго-чаго або якая. Прывычнае акружэнне, асяроддзе, кола любімых заняткаў, асноўных інтарэсаў і пад. Арганізоўваць, камандаваць, кіраваць — гэта яго [Сцёпкі] прызванне, яго стыхія. Жычка. Ад доўгага чытання і напружаных думак у Шыковіча забалела галава. Не, даволі дакументаў! Гэта не яго стыхія. Трэба шукаць жывых «чапаеўцаў», яны скажуць больш. Шамякін. — Мая стыхія — гандаль, — катэгарычна адрэзаў Свідраль і зноў, але ўжо ямчэй, усеўся на канапе. Дуброўскі.

[Ад грэч. stoicheion — элемент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стихи́я прям., перен. стыхі́я, -хі́і ж.;

борьба́ со стихи́ей барацьба́ са стыхі́яй;

поэ́зия — его́ стихи́я паэ́зія — яго́ стыхі́я.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хао́с, -у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бязмерная прастора, стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.

У пакоі х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самапрызна́нне, ‑я, н.

Прызнанне самому сабе ў чым‑н.; паведамленне пра тое, што патаемна захоўвалася ў глыбіні душы. Стыхія музыкі — яго [Янкі Брыля] стыхія. Раз давялося пачуць ад яго самапрызнанне: «Я не скоры да слёз, хіба толькі слухаючы музыку часам плачу». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нава́ластыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі; развесяліцца.

Разгулялася дзіця.

2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.

Футбалісты разгуляліся.

3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.

Разгулялася мяцеліца.

Разгулялася стыхія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэферансі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто гуляе ў прэферанс. [Аляксей Пятровіч:] — Мая стыхія — прэферанс. Толькі я нешта не бачу тут прэферансістаў. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)