зноби́ть несов.

1. безл. зя́біць, трэ́сці, калаці́ць;

меня́ (его́) зноби́т мяне́ (яго́) зя́біць (трасе́, кало́ціць);

2. (студить) прост. студзі́ць, халадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак.

1. што. Зрабіць халодным або халаднейшым. Раздзімаюць [коні] цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду. Барадулін. — Апякуся — дык пастуджу тое месца, — сказаў .. [Пятро] і раптам памкнуўся да яе, расставіўшы рукі, каб абняць. Марціновіч.

2. на каго-што. Разм. Падзьмуць. Звіснуць патроны на грудзі, Вецер на раны пастудзіць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shy1 [ʃaɪ] adj.

1. нясме́лы, сарамлі́вы, сарамя́жлівы, нелюдзі́мы;

He makes her feel shy. Яна бянтэжыцца перад ім.

2. (of) баязлі́вы;

be shy of smth. бая́цца чаго́-н.

once beaten, twice shy ≅ апёкшыся малако́м, i ваду́ студзі́ць бу́дзеш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gebrnnt

1.

part II ад brnnen

*

2.

a:

◊ ein ~es Kind scheut das Fuer — ≅ апёкшыся малако́м, i ваду́ студзі́ць бу́дзеш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

обже́чься

1. (получить ожог) апячы́ся, мног. паапяка́цца;

2. перен. апячы́ся, мног. паапяка́цца;

обжёгшись на молоке́, бу́дешь дуть и на во́ду посл. апёкшыся малако́м, і ваду́ студзі́ць бу́дзеш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стыць, сты́нуць ‘станавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр. сти́ти, сти́нути, рус. стыть, сты́нуть, ст.-польск. stydnąć, чэш. stydnouti, славац. stydnúť, серб.-ц.-слав. устынути, балг. сти́на ‘станавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл. *studъ, *studa ‘холад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стынь ‘сцюжа, холад’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воро́на варо́на, -ны ж.;

воро́на в павли́ньих пе́рьях варо́на ў паўлі́навым пе́р’і;

воро́н счита́ть варо́н страля́ць (лаві́ць);

пу́ганая воро́на и куста́ бои́тся посл. пу́жаная варо́на куста́ баі́цца; апёкшыся на малацэ́, і ваду́ сту́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сту́дня ‘калодзеж’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Гарэц., Сцяшк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), сту́ння ‘тс’ (навагр., ДАБМ, камент., 807), сту́льня, сту́лня ‘тс’ (Сцяшк.; ваўк., ДАБМ, камент., 806). Заходне- і часткова ўсходнеславянскае: укр. дыял. сту́дня, польск. studnia ‘калодзеж’, ст.-польск. ‘крыніца’, в.-луж. studnja, н.-луж. studńa, чэш. studna, славац. studňa. Прасл. дыял. *studьńa, дэрыват ад прасл. *studъ, параўн. чэш. stud, рус. дыял. студ, ц.-слав. стоудъ ‘холад; сцюжа’, ст.-слав. стоудень ‘халодны’, гл. Борысь, 585; Махэк₂, 589–590. Шустар-Шэўц (1369) лічыць вытворным ад дзеяслова *studitiстудзіць’. У беларускай і ўкраінскай, хутчэй за ўсё, запазычанне з польскай, паводле суфіксацыі, лінгвагеаграфіі (абмежаваны паўночна-заходні арэал, гл. ДАБМ, к. 241) і з-за адсутнасці ў беларускага слова значэння ‘крыніца’, параўн. студзень3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́дзень1 (студзѣнь) ‘сцюжа, холад’ (Шымк. Собр.), сту́дэнь ‘холад на дварэ’ (малар., Цыхун, вусн. паведамл., ст.-бел. студень ‘тс’: з велѣкое стꙋдени (XVI ст., Карскі 2-3, 40). Параўн. укр. сту́дінь ‘сцюжа’, стараж.-рус. студень ‘холад’, серб.-харв. сту̏ден ‘сцюжа, холад’, ст.-слав. стоудень ‘холад’. Прасл. *studenь ‘холад, сцюжа’, абстрактны назоўнік, утвораны ад дзеепрыметніка залежнага стану *studenъ з папярэдняй заменай першаснай асновы на ‑ĭ‑ ж. р. асновай на ‑ja‑ (Борысь, Etymologie, 335). Гл. сцюдзёны.

Сту́дзень2 ‘першы месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Стан., Некр. і Байк.), ‘снежань’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. сту́дзень ‘снежань’, серб.-харв. сту̀дени ‘лістапад’. Гл. студзень1.

Сту́дзень3 ‘калодзеж’ (Нас.), сту́дзін ‘тс’ (Бяльк.), студзянцы́ ‘месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада’ (глус., КЭС), ст.-бел. студенецъ ‘калодзеж, студня’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. студени́ця ‘крыніца’, дыял. сту́день ‘тс’, рус. студене́ц ‘крыніца; калодзеж’, польск. studzienka, чэш. studánka, дыял. studánec, серб.-харв. студе́нац, славен. studénec, sdenz, sdȇnec, балг. студене́ц, макед. студенец, ст.-слав. стоуденьць ‘крыніца’. Прасл. *studenьcь ‘крыніца’, *studenъka, г. зн. ‘студзёная крыніца’, што ўтворана ад дзеепрыметніка *studenъ < *studitiстудзіць’, параўн. халадні́к ‘крыніца халоднай вады, якая выбіваецца з-пад зямлі’ (Сцяшк.). Гл. Фасмер, 3, 787; Бязлай, 3, 337. Сюды ж студзяні́к ‘міфічны дух, які жыве ў студні ці ў сажалцы’ (Сцяшк. Сл.}.

Сту́дзень4 ‘квашаніна’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Жыв. сл., Нар. лекс., ЛА, 4), сту́дзіна ‘тс’ (ТСБМ), сту́дзяніца, сту́дзянь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), студзяні́на ‘тс’ (З нар. сл., Жыв. сл.), студзёнка ‘тс’ (Сцяшк.), сьцю́дзень ‘тс’ (Байк. і Некр., Касп.). Параўн. укр. студелина, студе́не́ць ‘тс’, рус. сту́день ‘квашаніна’, польск. дыял. studzielina, studzenina, studzieniec ‘тс’, славац. дыял. stuďenina, stuďeno ‘тс’ і інш. Да *studitiстудзіць’, гл. наступнае слова. Параўн. сту́дня, засту́да, засту́дзі́на ‘квашаніна’ (Бел. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́д ‘сорам, ганьба’ (Нас., Ласт., Гарэц., Варл.; брасл., мядз., маст., Сл. ПЗБ; Бяльк., ТС, ЛА, 3), сюды ж стыдо́тте ‘тс’ (Сл. Брэс.), стыдо́цыя ‘тс’ (брэсц, З нар. сл.), стыдзі́цца ‘саромецца’ (Бяльк., ТС; шальч., ганц, Сл. ПЗБ), стыда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Сцяшк., Др.-Падб., Жд. 2), стыдзі́ць ‘сароміць’ (в.-дзв., шальч., Сл. ПЗБ, Др.-Падб.), сты́дна ‘сорамна’ (Бяльк., ТС), сты́дна, стынна ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сты́дны ‘бессаромны’ (Ян.), стыду́лька ‘сараматніца’ (там жа). Параўн. укр. стид, рус. стыд, польск. wstyd, чэш. styděti se ‘стыдзіцца’, славац. stydieť sa ‘тс’, серб.-харв. сти̑д ‘стыд’, ст.-слав. стыдъкъ ‘агідны’. Прасл. *stydъ. Звязана чаргаваннем галосных з *studъ (гл. студзіць) з шырокай семантыкай ад ‘холад’ да ‘непрыемнасць, ганьба, страх, сорам, агіднасць’ (Ларын, История, 65; Бязлай, 3, 338). Махэк₂ (590) *stydъ лічыць больш познім аддзеяслоўным дэрыватам ад прасл. *(о) stydati ‘стыдзіцца’; паводле Борыся (713), *stydъ < styděti ‘стыдзіць’, а *studъ і *stydъ адлюстроўваюць праславянскую альтэрнацыю u:y:ъ (Борысь, Etymologie, 385).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)