ке́пікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насміханне, кпіны. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці. Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік. Брыль.

•••

Строіць кепікі гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́зни падко́пы, -паў ед. нет;

стро́ить ко́зни стро́іць падко́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́шкі, -шак мн. смешки́; шу́тки, пересме́шки;

с. стро́іць — труни́ть, насмеха́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грыма́са

(фр. grimace)

наўмыснае або міжвольнае скрыўленне рыс твару; міна (строіць грымасы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

make eyes at

стро́іць во́чкі, каке́тліва пагляда́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыстро́й ’драбіны (лесвіца)’ (жыт., Мат. Гом.). Рус. дыял. при́стро́й ’прыбудова да будынка’. Нулявы дэрыват ад прыстро́іць < стро́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абамле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остри́тьII несов. (говорить остроты) вастрасло́віць; кпіць; (шутить) жартава́ць, стро́іць жа́рты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пастроіць ’парадзіць’ (КЭС, лаг.), ’адрамантаваць’ (Мат. Гом., ТС), ’палатаць’ (Ян.), ’прыгатаваць’, ’прыбрацца’ (ТС), ’пабудаваць’ (Бяльк.). Да строіць, строіцца (< прасл. strojiti) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

П. гідратурбіны.

Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).

2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

П. рэзалюцыі.

3. План, задума.

Строіць п. асушэння балот.

|| прым. прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)