страстьIII нареч., прост. страшэ́нна, стра́шна, страх; (очень) ве́льмі;

страсть как хо́чется пое́хать страх як хо́чацца пае́хаць;

страсть люблю́ страшэ́нна (стра́шна) люблю́;

наро́ду на у́лицах — страсть наро́ду на ву́ліцах — страх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здранцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здранцвець. — Мамка, мне страшна! — закрычала Валюшка, і гэта вывела Ліду Сцяпанаўну з стану здранцвення. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́шны, -ая, -ае.

1. Які выклікае пачуццё страху.

С. звер.

Страшнае здарэнне.

Страшна (прысл.) у лесе перад навальніцай.

У жыцці было і страшнае (наз.).

2. Вельмі вялікі або моцны па ступені праяўлення чаго-н., значны (разм.).

С. холад.

С. выбух скалануў паветра.

3. Які выклікае непрыемныя пачуцці, уражвае сваім трагізмам; цяжкі.

Балючая і страшная вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прытаро́мны (прыторо́мный), прыторо́нный ’стромкі, круты (бераг)’ (лун., Шатал.; ЛА, 2), сюды ж перан. прытаро́мны ’страшны, жудасны’, прытаро́мна, прыстаро́мно ’жудасна, жахліва, страшна’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, з *прытаропны, параўн. таро́пнострашна’ (Скарбы), гл.; параўн. рус. о́торопь ’жах’. Магчыма, адпавядае стараж.-рус. притранъ ’страшны, жахлівы’ (адносна апошняга гл. ESJSt, 12, 719: pritranьnъ), што звязваецца з церці (гл.). Гл. таксама Даніловіч, Бел. дыял. фраз., 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаро́пны ’брыдкі’ (гродз., Жыв. НС). Іншае значэнне ’страшны’ Даніловіч (Бел. дыял. фраз., 200–201) выводзіць з таро́пнастрашна’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУЛІДЖА́НАЎ (Леў Аляксандравіч) (н. 19.3.1924, Тбілісі),

расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1969). Нар. арт. СССР (1976). Герой Сац. Працы (1984). Чл.-кар. АМ Германіі. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 праф.). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я.​А.​Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; маст.-дакумент.), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1971.

Літ.:

Кваснецкая М. Лев Кулиджанов. М., 1968.

Г.​В.​Ратнікаў.

І.П.Кулібін.

т. 9, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сланя́ць, ‑яе; безас. незак., каго.

Абл. Хістаць, вадзіць у бакі. [Лях:] — На нашых коней глядзець страшна. Каб гэта сярод лета каня ў бакі сланяла! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́яцца, ‑аецца; зак.

Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Не́маразь, не́морозь ’дрыжыкі, жах’ (ТС). Хутчэй за ўсё з не́марасць (гл.) з ад’ідэацыяй да мароз, параўн. фразеалагізм аж мароз па скуры (пайшоў) ’вельмі страшна, жахліва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

miserably [ˈmɪzərəbli] adv.

1. жа́ласна

2. ке́пска

3. марко́тна

4. ве́льмі, стра́шна;

I was miserably cold and wet. Я страшэнна змёрз і прамок.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)