раздзел радыёфізікі, які вывучае флуктуацыйныя з’явы пры генерацыі, выпрамяненні, распаўсюджванні і прыёме радыёхваль. У больш шырокім сэнсе — даследуе стат. заканамернасці вагальных і хвалевых працэсаў, напр., кагерэнтнасці, праблем узаемадзеяння сігналаў і шумаў у нелінейных сістэмах. З’явы і заканамернасці С.р. ўлічваюцца пры распрацоўцы сістэм радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыёсувязі і інш. на асн. этапах перадачы інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКА́ЗЧЫКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ,
выражаныя ў лічбах характарыстыкі ўласцівасцей эканам. аб’ектаў, працэсаў або рашэнняў, якія паказваюць стан эканомікі краіны, рэгіёна, прадпрыемства, сям’і і інш., а таксама змены гэтага стану, эканам. развіццё, рост, уздым або спад. Адрозніваюць П.э. колькасныя, якасныя, адзінкавыя і групавыя (агрэгаваныя, сінтэтычныя, абагульненыя). У залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляюцца на аналіт., прагнозныя, планавыя, разліковыя, стат., справаздачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРА́ЦЫЙ ДАСЛЕ́ДАВАННЕ,
метад распрацоўкі колькасна абгрунтаваных рэкамендацый па прыняцці аптымальных рашэнняў па арганізацыі і кіраванні дзеяннямі (аперацыямі). Навукова аформілася для рашэння тэхн., тэхніка-эканам. задач і задач кіравання ў канцы 1940-х г.
У кожнай задачы аперацый даследавання фармальна апісана мноства магчымых рашэнняў і вызначанай мэтавай функцыі, значэнні якой характарызуюць меру дасягнення мэты пры кожным магчымым рашэнні. Задачы аперацый даследавання бываюць статычныя і дынамічныя, дэтэрмінаваныя і стахастычныя. У статычных задачах мэтавая функцыя яўна не залежыць ад часу, у дынамічных — час мае істотнае значэнне, у дэтэрмінаваных — выбар канкрэтнага рашэння прыводзіць да пэўнага значэння мэтавай функцыі, у стахастычных — гал. ролю адыгрывае фактар выпадковасці. Пры рашэнні статычных дэтэрмінаваных задач карыстаюцца метадамі лінейнага і нелінейнага праграмавання, дынамічных дэтэрмінаваных — дынамічнага праграмавання, стахастычных — тэорыі імавернасцяў, матэм. статыстыкі, тэорыі масавага абслугоўвання, стат. тэорыі прыняцця рашэнняў. Задачы, у якіх сутыкаюцца інтарэсы двух і больш бакоў, рашаюцца метадамі тэорыі гульняў. Калі дакладнае рашэнне задачы немагчыма, карыстаюцца метадам стат. выпрабаванняў (гл.Монтэ-Карла метад). Для рашэння складаных задач распрацаваны пакеты праграм для ЭВМ. Гл. таксама Аптымізацыі задачы і метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУПРО́Ў Аляксандр Іванавіч (18.2.1842, г. Масальск Калужскай вобл., Расія — 8.3.1908),
расійскі эканаміст, публіцыст, адзін з заснавальнікаў рас.стат. навукі, у т. л.чыг. статыстыкі і эканомікі транспарту. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1887). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1874 выкладаў у ім. У 1869 арганізаваў Т-ва пашырэння тэхн. ведаў, у 1882 — Стат. аддз. пры Маскоўскім юрыд. т-ве (з 1883 яго старшыня). Удзельнічаў у распрацоўцы плана перапісу Масквы 1882 і ў яго ажыццяўленні. Узначальваў ліберальна-народніцкую плынь у эканам. тэорыі, прадстаўнікі якой прызнавалі неабходнасць частковых агр. пераўтварэнняў (паляпшэнне культуры земляробства, арганізацыя саматужных арцеляў і перасяленняў) разам з захаваннем памешчыцкага землеўладання і сял. абшчыны. Аўтар падручнікаў па статыстыцы, прац па палітэканоміі, агр. пытаннях, чыг. гаспадарцы («Чыгуначная гаспадарка», т. 1—2, 1875—78; «Пра характар і прычыны сучаснага прамысловага крызісу ў Заходняй Еўропе», 1889; «Пра эканамічнае значэнне адукацыйных і выхаваўчых устаноў для рабочага класа», 1898, і інш.). Адзін з рэдактараў і аўтараў зб. «Уплыў ураджаяў і хлебных цэн на некаторыя бакі рускай народнай гаспадаркі» (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН Оскар Мікалаевіч (Оскар Ёган Віктар; 2.8.1887, Мінск — 12.2.1960),
вучоны ў галіне матэм. і эканам. статыстыкі. Чл.міжнар. Эканаметрычнага т-ва (1933), Амер.стат. асацыяцыі (1952) і інш.навук. т-ваў. Скончыў С.-Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). З 1912 выкладаў у камерцыйнай школе ў С.-Пецярбургу, дзе адначасова атрымаў юрыд. адукацыю. З 1917 у Кіеўскім камерцыйным ін-це і Дэмаграфічным ін-це Укр.АН. У 1920 эмігрыраваў. З 1929 праф. Камерцыйнага ін-та ў г. Варна (Балгарыя), з 1935 першы дырэктар Стат. ін-та эканам. даследавання Сафійскага ун-та. З 1942 праф. Кільскага ун-та, з 1947 заг. кафедры Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па выкарыстанні метадаў матэм. статыстыкі ў эканоміцы, тэорыі імавернасцей, непараметрычных метадах статыстыкі, колькаснай тэорыі грошай. Незалежна ад У.С.Госета (гл. Дадатак) распрацаваў варыяцыйна-рознасны метад аналізу часавых шэрагаў (1912). Апублікаваў даклад аб агульным стане эканомікі Балгарыі (1938).
Тв.:
Ausgewihlte Schriften. Bd. 1—2. Tübingen, 1963.
Літ.:
Sheynin O.B. O.J.V. Anderson // Dictionary of scientific biography. New York, 1970. Vol. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЦМАНА ПРЫ́НЦЫП,
фізічны прынцып, які ўстанаўлівае сувязь паміж энтрапіяй сістэмы і яе імавернасцю тэрмадынамічнай. Паводле Больцмана прынцып S = k lnW, дзе S — энтрапія і W — тэрмадынамічная імавернасць сістэмы, k — Больцмана пастаянная. Устаноўлены Л.Больцманам у 1872. На аснове Больцмана прынцыпу тлумачыцца стат. характар другога закону тэрмадынамікі: рэальныя працэсы пераводзяць тэрмадынамічную сістэму ў раўнаважны (найб. імаверны) стан, для якога значэнні S і W максімальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак пра аб’екты, што складаюць прамысловыя рэсурсы краіны, рэгіёна. Змяшчае прамысл.-біял. характарыстыку аб’ектаў (класіфікацыя, дынаміка відаў і папуляцый, ступень іх даследаванасці, нормы здабычы, меры аховы і інш.), сац.-эканам. ацэнку, картаграфічныя і стат. звесткі, рэкамендацыі па рацыянальным выкарыстанні, напр., Дзярж. кадастр жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь (уключае кадастравыя кнігі паляўнічых і прамысл. жывёл) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыяста́т
(ад крыя- + -стат)
прыбор (тэрмастат) для падтрымання нізкіх тэмператур у замкнутым асяроддзі (ніжэй -153 °С).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэаста́т
(ад гр. rheos = цячэнне + -стат)
прыстасаванне для рэгуліроўкі сілы току і напружання ў электрычным ланцугу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Кенет Гедэс (н. 8.6.1936, г. Уолтэм, ЗША), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН. Скончыў Гарвардскі ун-т (1956), дзе працаваў у 1959—62. З 1963 у Корнелскім ун-це (з 1971 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, тэорыі элементарных часціц і стат. фізіцы. Прапанаваў тэорыю фазавых пераходаў другога роду (тэорыя Вільсана), у якой даў дакладнае тлумачэнне тэмпературнай залежнасці цеплаёмістасці пры малых тэмпературах. Нобелеўская прэмія 1982.