ініцыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву; пачынальнік.

Ініцыятары спаборніцтва.

|| ж. ініцыя́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мемарыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

2. Спартыўнае спаборніцтва, прысвечанае памяці выдатнага спартсмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэмпіяна́т, -у, М -на́це, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

Ч. свету па скачках у вышыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўнае спаборніцтва ў гульні паміж двума праціўнікамі або дзвюма камандамі.

Футбольны м.

М.-рэванш.

|| прым. ма́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соиска́тельство саіска́льніцтва, -ва ср., спабо́рніцтва на атрыма́нне (для атрыма́ння).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

состяза́ние спабо́рніцтва, -ва ср., разг. вы́перадкі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соцсоревнова́ние (социалисти́ческое соревнова́ние) уст. сацспабо́рніцтва, -ва ср. (сацыялісты́чнае спабо́рніцтва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́перадкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Спаборніцтва па бегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРОС (ад англ. cross перасякаць),

спартыўнае спаборніцтва на мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкод (узгоркі, палі, хмызнякі і інш.); састаўная частка сучаснага пяцібор’я; метад трэніроўкі. Праводзіцца ў лёгкай атлетыцы, конным, веласіпедным, матацыклетным, аўтамабільным і інш. відах спорту.

Першы лёгкаатлетычны К. як спарт. спаборніцтва адбыўся ў 1867 у Лондане. У Расіі праведзены ў 1909. Найб. вядомы міжнар. лёгкаатлетычны К. нацый (з 1903) — асабіста-камандныя спаборніцтвы для мужчын, дыстанцыя 10—15 км. На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 у Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы па К. адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х г.

т. 8, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУЭ́ЛЬ (франц. duel ад лац. duellum вайна),

1) паядынак 2 асоб (з выкарыстаннем зброі) як спосаб адстойвання гонару і асабістай годнасці.

2) Барацьба, спаборніцтва 2 бакоў.

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)