Про́слых ’чуткі’ (Гарэц.), про́слух ’тс’ (Нас.). Укр. про́слух ’тс’. Да праслухаць (гл. слухаць, слых).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кло́пфер

(ням. Klopfer)

тэлеграфны апарат для прыёму сігналаў азбукі Морзе на слых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

слух м.

1. (чувство) слых, род. слы́ху м.;

2. (молва) чу́тка, -кі ж., пагало́ска, -кі ж., по́галаска, -кі ж.;

ни слу́ху ни ду́ху ні слы́ху ні ды́ху, няма́ і по́чуту;

обрати́ться в слух ператвары́цца ў слых;

ра́довать (ласка́ть) слух ра́даваць слых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕНЬЕ́РА ХВАРО́БА,

хвароба ўнутранага вуха, якая праяўляецца прыступамі галавакружэння і шуму ў вуху, зніжэннем слыху. Апісана франц. урачом П.​Меньерам (1861). Найчасцей пашкоджваецца адно вуха, слых не аднаўляецца. Прыступы суправаджаюцца моташнасцю, ірвотай, парушэннем раўнавагі, зніжэннем артэрыяльнага ціску і т-ры цела. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт. і хірургічнае.

т. 10, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

напру́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Зрабіць пругкім.

Н. мускулы.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго-н.

Н. зрок.

Н. слых.

Н. голас.

Н. памяць.

|| незак. напру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напру́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дасканалены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выдасканаліць.

2. у знач. прым. Вельмі развіты, вытанчаны, успрыімлівы. Выдасканалены слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дасканаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Развіваючы што‑н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрыімлівым. Выдасканаліць слых, стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przytępiony

прытуплены; аслаблены;

przytępiony słuch — прытуплены слых

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Немаве́сць, немове́сць ’немаведама’ (ТС), нэмові́сты ’тс’ (пін., Нар. лекс.). Параўн. у спалучэнні нема́ ве́сці ’тс’ (ТС), да весць ’паведамленне, слых, чутка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],

дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.

т. 11, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)