кі́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. кінуць.

2. што. Складаць у стог (сена, салому).

К. стог.

Кідаць грошы на вецер — неашчадна расходаваць, дарэмна траціць.

|| наз. кіда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складаць канспект чаго‑н. Канспектаваць кнігу. Канспектаваць лекцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.

Складаць у торцы (тарпы). Тарпаваць жыта. Тарпаваць авёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калькулява́ць

(лац. calculare)

складаць, рабіць калькуляцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць ці адсутнасць чаго-н.

|| зак. таксама заакці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буртова́ть несов. буртава́ць, склада́ць у бурты́ (у капцы́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

project2 [prəˈdʒekt] v. праектава́ць, склада́ць план, прае́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кампанава́ць1складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск. komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац. compōnereскладаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).

Кампанава́ць2 компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анатава́ць

(ад анатацыя)

складаць анатацыю чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канспектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Складаць канспект чаго-н.

К. лекцыю.

|| зак. заканспектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і праканспектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. канспектава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)