МІЖНАРО́ДНЫ ЗБОР СІГНА́ЛАЎ,
зборнік сігналаў для сувязі паміж марскімі суднамі, а таксама паміж суднамі і берагавымі сігнальнымі станцыямі розных краін. Сігналы выкарыстоўваюцца ў выпадках, звязаных з бяспекай плавання, выратаваннем і аховай жыцця чалавека на моры пры наяўнасці цяжкасцей моўных зносін. М.з.с. універсальны і дазваляе весці перагаворы з дапамогай сцяжкоў, семафора, пражэктара, тэлегр. і тэлеф. радыёсувязі і інш.
Першы М.з.с., складзены ў 1885 у Вялікабрытаніі, меў каля 70 тыс. сігналаў (выкарыстоўвалася 18 сцяжкоў). У далейшым неаднаразова пераглядаўся, удакладняўся і ўхваляўся на спец. міжнар. канферэнцыях (1889, 1927, 1932, 1942, 1959, 1961). М.з.с., прыняты ў 1965, набыў сілу ў 1969, уключае каля 2 тыс. сігналаў, кожны з якіх мае пэўнае сэнсавае значэнне, што дазволіла значна спрасціць і скараціць аб’ём збору.
т. 10, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пазраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрэзаць усё, многае. Пазразаць кветкі з клумбы. // Зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах. [Донька:] — Чатырох гектараў хмызняку як і не было! Купіны таксама пазразалі. Паслядовіч. // перан. Разм. Скараціць памеры ўсяго, многага. Пазразаць ліміты.
2. перан. Разм. Праваліць на экзамене ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарачэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скарачаць — скараціць і скарачацца — скараціцца; стан паводле дзеясл. скарачацца — скараціцца (у 3 знач.).
2. Скарочанае абазначэнне, назва каго‑, чаго‑н. Умоўныя скарачэнні.
3. Пропуск у якім‑н. тэксце; купюра 1. Пераклад артыкула са скарачэннямі.
4. Разм. Звальненне з работы. Скарачэнне супрацоўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сжатьI сов.
1. в разн. знач. сці́снуць, мног. пасціска́ць;
сжать чью-л. ру́ку сці́снуць чыю́-не́будзь руку́;
сжать кого́-л. в объя́тиях сці́снуць каго́-не́будзь у абды́мках;
сжать кула́к сці́снуць кула́к;
сжать гу́бы сці́снуць гу́бы;
2. перен. (сократить) сці́снуць, скараці́ць;
сжать сро́ки сці́снуць (скараці́ць) тэ́рміны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
obciąć
зак.
1. абрэзаць; абсячы;
2. перан. урэзаць; скараціць; зменшыць;
obciąć dochody — урэзаць даходы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАВЕ́РХНЕВАЕ НАЦЯЖЭ́ННЕ,
сіла, якая дзейнічае ў плоскасці, датычнай да паверхні падзелу 2 фаз (напр., вадкасці і яе насычанай пары) і імкнецца скараціць паверхню да мінімуму пры зададзеных аб’ёмах фаз; важнейшая тэрмадынамічная характарыстыка такіх паверхняў. Залежыць ад прыроды датычных фаз і т-ры.
Абумоўлена нескампенсаванасцю сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ў паверхневым (міжфазным) слоі. Стан паверхні на мяжы 2 фаз характарызуецца каэфіцыентам П.н. σ, які роўны адносінам П.н. да даўжыні контуру, што абмяжоўвае паверхню, і лікава роўны рабоце абарачальнага працэсу ўтварэння адзінкі плошчы паверхні падзелу фаз (або цел). Адзінка σ у СІ — ньютан на метр. Напр., пры 20 °C для вады σ = 0,0728 Н/м, для ртуці σ = 0,484 Н/м. Пры павелічэнні т-ры П.н. змяншаецца і поўнасцю знікае пры крытычнай т-ры (гл. Крытычны стан).
т. 11, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́німум, -у, м.
1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.
Скараціць выдаткі да мінімуму.
2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.
Кандыдацкі м.
М. па агратэхніцы.
3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).
Каштуе м. пяцьсот рублёў.
4. у знач. прым., нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны.
Праграма-м.
○
Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разбе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 7 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.
3. Р мн. ‑жак. Разыходжанне, несупадзенне ў чым‑н.; супярэчнасць. Разбежка ў адзін міліметр. □ Тэхнічная памяць і спрактыкаванасць дапамаглі [Пракапенку] намнога скараціць разбежку паміж машынным і дапаможным часам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.
1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.
2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gladium facere culcitam
Зрабіць падушку з мяча (г. зн. пакончыць з сабою).
Сделать подушку из меча (т. е. покончить с собой).
бел. Налажыць/накласці на сябе рукі. Скараціць сабе век.
рус. Наложить на себя руки. Покончить с собой.
фр. Se donner la mort (Принести себе смерть).
англ. To commit suicide (Совершить самоубийство).
нем. Hand an sich legen (Руку на себя наложить). Sich den Tod geben (Покончить с собой).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)