zerknttern, zerknüllen

vt змя́ць, скамячы́ць

ganz zerknttert sein — быць зусі́м [ца́лкам] прыгне́чаным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Старава́цьскамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. старовати ‘гнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус. дыял. соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wygnieść

зак.

1. выціснуць;

2. праціснуць; прадушыць;

3. скамячыць; змяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прымя́ць разм. nederdrücken vt, zerdrücken vt; zertrten* vt, zerstmpfen vt (прытаптаць); zerknttern vt (змяць); zerknüllen vt, verknüllen vt (скамячыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць. Гроднеў.

2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут. Мікуліч.

3. Абл. Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скамячыць.

2. у знач. прым. Змяты, ператвораны ў камяк, у жмут. Гэля.. ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва. Гартны. Міма.. [Карпа] прайшоў малады партызан і непрыкметна сунуў яму ў руку скамечаную паперку. Шамякін.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Стомлены, змардаваны (пра твар). Бледны, скамечаны твар, рэдка калі паголены.. — усё гэта гаварыла за тое, што Селядцоў расчараваўся ў жыцці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)