pokłuć

зак. пакалоць, скалоць (іголкамі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паско́лваць I сов. (о многом) сколо́ть; см. скало́ць I

паско́лваць II сов. (о многом)

1. сколо́ть;

2. исколо́ть;

1, 2 см. скало́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаро́ць, спару́, спо́раш, спо́ра; спары́; спо́раты; зак.

1. што. Адпароць.

С. карункі з сукенкі.

2. каго-што. Зняць (звычайна зверху ўніз) адкуль-н.

С. птушынае гняздо з бярозы.

3. каго-што. Скалоць, пакалоць чым-н. вострым (разм.).

|| незак. спо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переколо́тьI сов.

1. (приколоть иначе) перакало́ць, перашпілі́ць;

переколо́ть бант перакало́ць (перашпілі́ць) бант;

2. (исколоть всё, многое, во многих местах) пакало́ць, перакало́ць, скало́ць;

переколо́ть па́льцы иго́лкой пакало́ць (перакало́ць, скало́ць) па́льцы іго́лкай;

3. (заколоть, умертвить всех, многих) перакало́ць, пакало́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поколо́тьII сов.

1. (исколоть) пакало́ць, скало́ць;

2. (о чувстве колючей боли) безл. пакало́ць;

в боку́ поколо́ло и прошло́ у баку́ пакало́ла і прайшло́;

3. (убить, заколоть всех, многих) пакало́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаро́ць, спару, спораш, спора; зак.

1. што. Адпароць, аддзяліць. [Лукавіцын] адразу скеміў, што справа дрэнь — прыціх, спароў гузікі і зняў цэшку. Крапіва. Вышыўка на рукавах зліняла, выцерлася, і Сабіна, спароўшы яе зусім, кладзе новыя чырвоныя крыжыкі. Ракітны.

2. каго-што. Скінуць, зняць што‑н. адкуль (звычайна зверху ўніз). У заслоне [загадчык гаража] трохі заблытаўся, спароў з галавы вушанку, разблытваючыся, потым наступіў на яе і ледзь не бразнуўся са сцэны. Кулакоўскі. // перан. Выжыць каго‑н. адкуль‑н., вымусіць пайсці, пакінуць што‑н. Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў. Чорны. Пальчык ужо хацеў даць .. [днявальнаму] якое-небудзь «заданне», каб спароць яго на хвіліну з гэтага месца. Дамашэвіч.

3. Разм. каго-што. Скалоць, накалоць чым‑н. вострым. Спароць шпрыцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)