Заправа, закраса са свінога сала, звычайна нутранога. [Сомік:] Скажы Тэклі, няхай падбяжыць, я крышан здору на затаўку дам.Крапіва.— Ого, сала! А як, можна есці на поўную губу? Ці можа яно ў цябе толькі дзеля закрасы? На затаўку ў капусту?Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена.Мележ.// Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну?Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм. Страляць; кідаць чым‑н. у каго‑, што‑н. — А скажы мне, хлопча: у які бок [стрэльба] пуляе? У зайца ці ў таго, хто па зайцу?..Ракітны.— Бог з ёй, з такой Амерыкай, калі ў цябе пуляюць тут ні за што ні пра што.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёзка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑зцы, Т ‑ай (‑аю); Рмн. ‑зак; ж.
Разм. Чалавек, які мае аднолькавае з кім‑н. імя. — Як цябе завуць? — спытала ў яго Марыя Міхайлаўна. — Юра... — Добрае імя. Скажы, Юра, што ты ведаеш пра свайго славутага цёзку? — Гэта пра Гагарына?Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯЛЯ́ЎСКІ (Анатоль Аляксандравіч) (6.3.1923, Масква — 7.1.1995),
бел. рэжысёр т-ра лялек. Нар.арт. Беларусі (1979). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1952). У 1956—86 гал. рэжысёр Дзярж.т-ра лялек Беларусі, з 1975 адначасова выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Пастаноўкам яго ўласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і маст. своеасаблівасці твора, дэталёвая распрацоўка ўнутр. лініі персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах бел. аўтараў «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі (1961), «Марынка-крапіўніца» А.Вольскага і П.Макаля (1962), «Ліпавічкі» паводле У.Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» А.Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1982). 3 інш. пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет (1956), «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1959), «Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К.Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводле О.Уайльда (1978), «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна (1984). Спектаклі для дарослых: «Чортаў млын» Я.Дрды, «Цудоўная Галатэя» Б.Гадар і С.Дарваша (абодва 1968), «Боская камедыя» І.Штока (1971), «Клоп» У.Маякоўскага (1975), «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака (1981), «Хачу быць богам, або Спакушэнне Гефеста» (1983), «Жаваранак» Ж.Ануя (1984). Аўтар кніг «Лялечны тэатр у школе» (1967), «Тэатр лялек» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спра́сці, спраду, спрадзеш, спрадзе; спрадзём, спрадзяце, спрадуць; пр. спраў, спрала; зак., што і без дап.
Скручваючы валокны, вырабіць ніткі. [Пан да мужыка:] — Скажы дачцэ, каб яна да заўтра гэты лён сцерла, спрала, выткала і пашыла мне з яго кашулю.Якімовіч.І то сказаць, хто можа з .. [Аленаю] справіцца! Не толькі на полі. Хто танчэй і хутчэй спрадзе?Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́ха, прысл.
Абл.
1. Ціха, нягучна. Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім — Бандарыха. Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха.Купала.— Скажы ты... — загаварыў Махорка да Насты, сціха, як шаптаў.Пташнікаў.// Нячутна, не робячы шуму. Ён [Гусляр] падаўся сціха да акна.Лойка.
2. Незаўважна для іншых, тайна. Прабраліся б сціха на насып. Ад мосціка ў трох кіламетрах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афары́зм, ‑а, м.
Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, навучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм.Колас.Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма.Казека.
[Грэч. aphorismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.зінф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала.Гроднеў.Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог.Пянкрат.
2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш?Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́целька, ‑і, ж.
У выразе: цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю. Судны ходзяць праз дзень і на прыстань прыбываюць якраз к пачатку Люсьчынай работы. «Чаркес» яе дастаўляе цюцелька ў цюцельку.Ракітны.[Грышка:] — А цяпер скажы мне яшчэ, адкуль ты [Кастусь] так пра маю жытку ведаеш?.. У хаце маёй, здаецца, не быў, а ўсё цюцелька ў цюцельку праўда...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)