Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНСТЫГА́ТАР (ад лац. instigo узбуджаю, прымушаю),
пасада (урад) у ВКЛ і Польшчы. 1) Выконваў функцыі гал. пракурора дзяржавы. У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 ст. меў намеснікам віцэ-інстыгатара. З 18 ст. дыгнітарская (прыдворная) пасада. Выступаў па ўсіх справах, неакрэсленых у праве. Засядаў у судах асэсарскім (з правам дарадчага голасу) і рэферэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.
2) Трыбунальскія І. — судовыя ўраднікі ў Трыбунале каронным (з 1578) і Трыбунале Вялікага княства Літоўскага (з 1581). Прызначаліся маршалкам Трыбунала. Падзяляліся на скрынкавых І., якія падтрымлівалі абвінавачванне і бралі плату ад бакоў, і І. бяспекі, якія падтрымлівалі парадак у будынку Трыбунала і ў горадзе, дзе праходзіла яго сесія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕРЭ́НЦЫЯ ААН ПА ГА́НДЛІ І РАЗВІЦЦІ́,
(United Nations Conference on Trade and Development; ЮНКТАД), адзін з пастаянных органаў Генеральнай Асамблеі ААН. Засн. ў 1964. Асн. мэты: спрыянне развіццю міжнар. гандлю, каардынацыя дзейнасці інш. устаноў сістэмы ААН у галіне гандлю і эканам. развіцця, распрацоўка юрыд. базы міжнар. гандлю. У склад ЮНКТАД уваходзяць усе дзяржавы — чл.ААН, яе спец. устаноў і Міжнар. агенцтва па атамнай энергетыцы. Вышэйшы орган — сесія (праходзіць не радзей як раз у 4 гады), паміж сесіямі працуюць Савет па гандлі і развіцці (збіраецца 2 разы на год, пры ім існуе 7 асн. к-таў), і сакратарыят на чале з ген. сакратаром. У межах канферэнцыі дзейнічаюць к-ты па сыравіннай прадукцыі, спец. па прэферэнцыях, па прамысл. гандлі. Штаб-кватэра ў Жэневе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЯ ДУ́МА,
1) прадстаўнічая заканад. ўстанова ў Расіі ў 1906—17. Створана паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07 пасля таго, як большасць рас. насельніцтва байкатавала выбары ў «Булыгінскую думу». Складалася з дэпутатаў, якія выбіраліся шматступеньчата па 4 нераўнапраўных курыях (ад землеўладальнікаў, гар. насельніцтва, сялян і рабочых) на 5 гадоў. Разглядала законапраекты, якія потым абмяркоўваліся ў Дзяржаўным савеце і зацвярджаліся царом. 1-я (10.5—21.7.1906, адна сесія; старшыня С.А.Мурамцаў) і 2-я (5.3—15.6.1907, адна сесія; старшыня Ф.А.Галавін). Дз.д. распушчаны царом. Пасля змены выбарчага закона Мікалаем II (чэрв. 1907) у 3-й (14.11.1907—22.6.1912, пяць сесій; старшыня М.А.Хамякоў, з 1910 А.І.Гучкоў, з 1911 М.У.Радзянка) і 4-й (28.11.1912—19.10.1917, пяць сесій; старшыня Радзянка) Дз.д. крыху павялічыўся ўплыў правых манархічных партый (гл.Чарнасоценцы). У 1-ю сусв. вайну сесіі думы склікаліся нерэгулярна, узнік «Прагрэсіўны блок», а ў ходзе Лют. рэвалюцыі 1917 — Часовы к-т Дз.д., які сфарміраваў Часовы ўрад. Распушчана Часовым урадам 19.10.1917 у сувязі з пач. выбараў ва Устаноўчы сход. Канчаткова скасавана пасля Кастр. рэвалюцыі 1917. У гады дзейнасці думы дэпутаты ад бел. губерняў (сярод іх памешчык Р.А.Скірмунт, гісторык А.П.Сапуноў) у залежнасці ад іх паліт. поглядаў выступалі за культ.-нац. аўтаномію Беларусі (у т. л. ўвядзенне ў школах навучання на бел. мове) або супраць яе і інш. 2) Ніжняя палата Федэральнага сходу (парламента) Рас. Федэрацыі, утвораная паводле канстытуцыі 1993. Яе дэпутаты выбіраюцца на 4 гады (палова па спісах паліт. партый і грамадскіх рухаў, другая палова па аднамандатных акругах паводле мажарытарнай сістэмы), працуюць на прафес. пастаяннай аснове.
Кр.: Калинычев Ф.И. Государственная дума в России: Сб. док. и материалов. М., 1957.
Літ.:
Леонтович В.В. История либерализма в России, 1762—1914: Пер. с нем. [2 изд.]. М., 1995. С. 491—542;
Запруднік Я. Справа аўтаноміі Беларусі ў першай думе і «Наша ніва» // 3 гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 3;
Забаўскі М.М. Палітычная барацьба ў Беларусі ў перыяд выбараў у III Дзяржаўную думу // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1987. № 5.