эфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзяць да патрэбных вынікаў; дзейсны. Пракурор безумоўна свядома хлусіў, бо галадоўка палітвязняў была адным з самых эфектыўных спосабаў барацьбы з адміністрацыйным самавольствам і здзекам. Машара. // Спец. Прызначаны для непасрэднага выканання карыснай работы; прадукцыйны. Эфектыўная магутнасць. Эфектыўнае значэнне пераменнага току. // Які дае найбольшы эфект (у 3 знач.); найбольш дасканалы. [Шарахоўскі:] — Гэта — самыя магутныя машыны ў Еўропе, самыя эфектыўныя ва ўсім свеце. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).

Безыменны палец.

2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).

Поршневы п.

Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.

Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.

Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.

|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.

П. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знарок, наўмысна, наўмысля, сумысля, свядома, прадузята, спецыяльна, дэманстрацыйна; назнарок (разм.); нарочна / абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

Ісці, абапіраючыся на палку.

Сукаватая п.

Лыжныя палкі.

Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).

З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. па́лачны, -ая, -ае.

Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАГО́ЦКІ (Сільвестр Сільвестравіч) (17.1.1813, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 11.7.1889),

украінскі багаслоў, філосаф, педагог. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1837). Прафесар гэтай акадэміі (1841—51) і Кіеўскага ун-та (1851—86). Вял. ўвагу аддаваў пытанням гіст.-філас. навукі ў яе ўзаемаадносінах з самымі рознымі галінамі навук. і грамадскага жыцця. Спрабаваў крытычна пераасэнсаваць гегелеўскую і інш. ідэаліст. сістэмы з хрысц. пазіцый. Аўтар «Філасофскага лексікона» (т. 1—4, 1857—73), які быў, па сутнасці, першай у Расіі спробай філас. слоўніка. Свае філас. погляды свядома падпарадкоўваў абароне праваслаўя, крытыкаваў матэрыялізм як вучэнне, што вядзе да атэізму.

Тв.:

Критический взгляд на философню Канта. Киев, 1847;

О характере философии средних веков // Современник. 1849. № 6;

Обозрение системы философии Гегеля. Киев, 1860;

Введение в историю философии. Киев, 1871;

Философский словарь... Киев, 1876;

Философия XVII и XVIII вв. в сравнении с философиею XIX в. и отношение той и другой к образованию. Вып. 1—3. Киев, 1878—84.

т. 4, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. activus дзейсны, дзейны) у псіхалогіі, уласцівасць псіхікі быць не толькі актам, але і крыніцай паводзін. Праяўляецца ў сувязі з дзейнасцю як дынамічная ўмова яе ўзнікнення, рэалізацыі і відазмянення. Паняццем «актыўнасць» падкрэсліваецца не рэактыўная, а актыўная сутнасць псіхічнага, якая найлепш праяўляецца праз свабоду волі і жадання. Актыўнасць можа быць вонкавая (праяўляецца праз рухі цела і маторыку) або ўнутраная (існуе ў плыні псіхічнага). У ёй вылучаюць паводзіны і дзейнасць. Дзейнасць адрозніваецца ад паводзін тым, што выклікаецца свядома пастаўленымі мэтамі, якія дасягаюцца пры дапамозе прылад працы. Тэрмін «актыўнасць» выкарыстоўваецца псіхолагамі і ў вузкім сэнсе: актыўнасць асобы — магчымасць чалавека быць суб’ектам міжасабовых зносін, дзейнасці і самарэалізацыі; актыўнасць надсітуацыйная звязана з перавышэннем зададзеных мэт дзейнасці, а звышнарматыўная актыўнасць — з перавышэннем звычайных нормаў дзейнасці; актыўнасць пошукавая — перабор розных варыянтаў сітуацыі дзеяння. Тэрмінам «актыўнасць» называюць таксама аспект тэмпераменту, які характарызуецца хуткасцю, тэмпам, энергіяй, магчымасцю пераадольваць цяжкасці.

Літ.:

Хекхаузен Х. Мотивация и деятельность: Пер. с нем. М., 1986. [Т.]1. С. 12—14, 54—55, 70—93, 152—160, 215, 216;

Общая психология. 2 изд. М., 1986. С. 205—215, 415.

Т.У.Васілец.

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ашука́ць ’абмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́ць ’ашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковати ’абмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukaćсвядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустаць ’абмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiť ’абманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэндэнцы́йнасць, ‑і, ж.

1. Наяўнасць якой‑н. ідэі, тэндэнцыі ў мастацкім, публіцыстычным і пад. творы; ідэйная накіраванасць. З усіх прамоў дэпутатаў думы .. [Лабановіч] выбіраў усё найболей выдатнае і найболей прагрэсіўнае і толькі так сабе, мімаходам, упамінаў аб выступленнях правых і рэакцыйных дэпутатаў, каб не кідалася ў вочы царскім чыноўнікам тэндэнцыйнасць газеты. Колас. Гаворачы пра тэндэнцыйнасць творчасці таго ці іншага мастака, Маркс і Энгельс разумелі пад ёю перш за ўсё свядомую накіраванасць яго поглядаў. «Маладосць».

2. Наяўнасць тэндэнцыі (у 4 знач.) у творы мастацтва; прамалінейнасць, якая не атрымала пацвярджэння і апраўдання ў самім змесце твора. Абмалёўваючы вобраз пана,.. [Я. Колас] не баіцца тэндэнцыйнасці, шаржу, свядома завастраючы адмоўнае. Навуменка. // Прадузятасць, неаб’ектыўнасць у чым‑н. Тэндэнцыйнасць асвятлення падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТАМАТЫ́ЗМ (ад грэч. automatos самадзеючы, самаадвольны),

1) у фізіялогіі — здольнасць клетак, органаў або ўсяго арганізма да рытмічнай дзейнасці без уздзеяння знешніх пабуджальных фактараў. Аснова аўтаматызму — цыклічнасць метабалічных працэсаў у клетках або дзейнасць сістэм узбудлівых клетак (нерв., мышачных). Аўтаматызм актаў паводзін чалавека і жывёл спалучаны з выпрацаваннем дынамічнага стэрэатыпу ўмоўных рэфлексаў, што з’яўляецца асновай прыстасавання арганізма да пастаянных фактараў знешняга асяроддзя. У высокаразвітых жывёл аўтаматызм праяўляецца і ў выглядзе стэрэатыпных дзеянняў (напр., рухі канечнасцяў, шыі, тулава пры хадзе), паслядоўнасць якіх вызначаецца работай адпаведных аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы.

2) У псіхалогіі — міжвольныя або бессвядомныя дзеянні. Адрозніваюць аўтаматызм «першасны» (міжвольныя дзеянні, што ўзнікаюць у філагенезе, функцыянаванне прыродных, безумоўна-рэфлекторных праграм) і «другасны» (бессвядомыя дзеянні, якія фарміруюцца ў выніку навучання ці індывід. вопыту). Агульныя іх рысы — адсутнасць кантролю свядомасці за спосабам выканання дзеяння. Разузгадненне мэты і выніку дзеяння выклікае пераход кантролю свядомасці з мэты на спосаб выканання дзеяння, але магчымыя памылкі пры паўторным разгортванні свядомай арыенціроўкі звычайна парушаюць аўтаматызм і могуць прывесці да т.зв. «дэзаўтаматызацыі». У норме аўтаматызм з’яўляецца састаўной часткай свядома рэгулюемага дзеяння, самастойнае існаванне аўтаматызму сведчыць аб паталогіі. Вылучаюцца таксама аўтаматызм маторны, моўны і інтэлектуальны. Аўтаматызм, які стаў патрэбнасцю індывіда, наз. прывычкай. Сістэма такіх прывычак вызначае характар, а сістэма аўтаматызму мыслення — стыль мыслення чалавека.

Літ.:

Обшая психология. 2 изд. М., 1986;

Рубинштейн С.Л. Основы обшей психологии. Т. 1—2. М., 1989.

Т.У.Васілец (А. у псіхалогіі).

т. 2, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНА́ ў праве, адносіны асобы да сваіх проціпраўных дзеянняў і іх шкодных вынікаў, выяўленыя ў форме намеру або неасцярожнасці; неабходная ўмова юрыд. адказнасці. Калі ў дзеяннях асобы няма віны, яна вызваляецца ад адказнасці. У крымінальным праве перадумовай віны з’яўляюцца наяўнасць у асобы свядомасці і дасягненне ёю ўстаноўленага законам узросту крымін. адказнасці. Злачынства прызнаецца наўмысным, калі асоба, якая яго ўчыніла, усведамляла грамадска небяспечны характар сваіх дзеянняў або бяздзеянняў, прадбачыла іх грамадска небяспечныя вынікі і жадала (прамы намер) або свядома дапускала (ускосны намер) іх надыход. Неасцярожным злачынствам лічацца проціпраўныя дзеянні асобы, калі яна прадбачыла магчымасць наступлення іх грамадска небяспечных вынікаў, але легкадумна разлічвала на іх прадухіленне (злачынная саманадзейнасць) або не прадбачыла магчымасці іх наступлення, хоць павінна была і магла іх прадбачыць (злачынная нядбайнасць). У цывільным праве віна — умова адказнасці за правапарушэнне: невыкананне або неналежнае выкананне дагаворнага ці іншага абавязацельства, учыненне незаконнай здзелкі, нанясенне маёмаснай шкоды і г.д. Форма віны, як правіла, не ўплывае на памеры цывільна-прававой адказнасці. Калі ў надыходзе неспрыяльных вынікаў вінаваты абодва бакі, то ўлічваецца віна аднаго і другога. Пры невыкананні або неналежным выкананні абавязацельства па віне абодвух бакоў суд адпаведна змяншае меру адказнасці даўжніка. У асобных выпадках цывільнае права прадугледжвае адказнасць пры адсутнасці віны правапарушальніка. Напр., арг-цыя або грамадзянін абавязаны пакрыць шкоду, нанесеную крыніцай павышанай небяспекі, за выключэннем выпадкаў, калі шкода ўзнікла ў выніку неадольнай сілы або намеру пацярпелага.

С.У.Скаруліс.

т. 4, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)