ДЗЁМА́Н,

археалагічная культура плямён, якія ў 5-м тыс. — 3 ст. да н.э. жылі на тэр. Японіі. Назва ад асаблівага тыпу керамікі з лінейным арнаментам у большасці спіральна-крывалінейных форм (яп. «дзумон»), Насельніцтва жыло на паселішчах у лёгкіх хацінах круглай і прамавугольнай формы, займалася рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам ракавін. З 4-га тыс. да н.э. вядомы свойская жывёла, проса, грэчка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным ці выцягнутым становішчы ў грунтавых пахаваннях. Прылады працы выраблялі з каменю (шліфаваныя сякеры, нажы) і касцей (рыбалоўныя кручкі, гарпуны). Змянілася культурай Яёі.

А.​В.​Іоў.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Марга́йка, маргойка ’стракатая свойская жывёла’ (Вяржбоўскі, дыс.). Літуанізм. Параўн. літ. margóji ’тс’ (там жа, 510; Лаўчутэ, Балтизмы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

альпака́, нескл., н.

1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі. // Поўсць гэтай жывёліны.

2. Высокагатунковая тканіна, зробленая з поўсці альпака.

[Амерыканскае alpaka або alpaqa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкарды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Тое, што і рэкардсмен (у 1 знач.). Спартсмен-рэкардыст.

2. Той, хто захапляецца рэкордамі, рэкардызмам.

3. Свойская жывёла, якая вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі ў якіх‑н. адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕТЭРАТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,

цеплакроўныя жывёлы, у якіх перыяды пастаяннай т-ры цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен т-ры знешняга асяроддзя. Непастаянства т-ры цела ў адных з іх праяўляецца ў час працяглага сну (калібры, кажаны), у другіх — сезонна, у перыяд зімовай спячкі. У фауне Беларусі да гетэратэрмных жывёл належаць барсук, вожык звычайны, кажаны, соні, хамяк звычайны, янотападобны сабака і інш. млекакормячыя. Зрэдку да гетэратэрмных жывёл адносяць некаторых пайкілатэрмных жывёл, здольных пры пэўных умовах падтрымліваць т-ру цела больш высокую, чым т-ра асяроддзя (свойская пчала, чмялі, тунцы і інш.). Гл. таксама Гамаятэрмныя жывёлы.

т. 5, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖВА́ЧНЫЯ (Ruminantia),

падатрад млекакормячых атр. парнакапытных. 5—6 сям., 76 родаў, каля 180 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі, Мадагаскара і Антыльскіх а-воў. Пераважна стадныя палігамныя жывёлы. На Беларусі 5 відаў; алень высакародны, зубр, казуля, лань, лось. Зубр занесены ў Чырв. кнігу. Да Ж. належаць свойская жывёла: авечкі, козы, буйн. раг. жывёла.

Маюць 4 пальцы (2 з іх рудыментарныя). У страўніку 4 аддзелы — рубец, сетка, кніжка (у некат. няма) і сычуг. Корм раслінны. Вял. значэнне для Ж. мае жвачка (адсюль назва). Карэнныя зубы вял., разцы і іклы толькі ў ніжняй сківіцы. У многіх добра развітыя рогі. Дзікія Ж. — аб’екты промыслу.

т. 6, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дабы́так ’пажыткі, дабро’. Агульнаславянскае слова. Параўн. ст.-рус. добытъкъ ’маёмасць’, ’здабыча’, ст.-укр. добытокъ ’жывёла’, укр. доби́ток ’рабунак, здабыванне’, добито́к ’буйная рагатая жывёла’, добуто́к ’набытак’, добу́тки ’ягняты, цяляты і да т. п.’, ст.-чэш. dobytekсвойская жывёла’, ’скаціна, дабро’, чэш. dobytek, славац. dobytok, польск. dobytek ’маёмасць’, ’свойская жывёла’, ’прыбытак, выгада’, балг. доби́тъксвойская жывёла; скаціна’, макед. добиток ’жывёла’, серб.-харв. доби́так ’прыбытак; выгада’. Прасл. *dobytъkъ — вытворнае з суф. ‑ъkъ ад дзеепрым. прош. ч. *dobytъ (ад дзеяслова *dobyti). Для слоў гэтай групы прымаюць развіццё семантыкі: ’маёмасць’ > ’скаціна’. Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 49. Цікава, што ў рус. мове гэта слова вядома толькі ў старых помніках; у сучаснай мове, паводле Трубачова, няма. Але параўн. у СРНГ, 8, 82: добы́ток ’дзіця’ (кастр.), магчыма, іранічнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУЛ (ад лац. mulus),

гібрыд каня (кабылы) і асла (самца); свойская жывёла. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. Гадуюць пераважна ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы і Паўд. Еўропе. Ад кабылы наследуе велічыню цела, шырокія і глыбокія грудзі, масць, хвост, здольнасць да хуткага руху; ад асла — вял. грубую галаву, доўгія вушы, кароткія шыю і грыву, звіслы крыж, трываласць і працаздольнасць. Больш здольныя да акліматызацыі, даўгавечныя (жывуць да 40—50 гадоў), менш успрымальныя да хвароб, непатрабавальныя да корму і догляду. Звычайна бясплодныя. Адрозніваюць тыпы М.: уючны (выш. ў карку 110—140 см, маса 300—400 кг) і запражны (140—170 см, 400—700 кг). Гл. таксама Лашак.

Л.​Л.​Галубкова.

Мул.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

худо́ба, ‑ы, ж., зб.

Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу? Колас. Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cattle

[ˈkætəl]

n.

а) рага́тая жывёла, ста́так -ку m., бы́дла n., скаці́на f.

б) сво́йская жывёла, пагало́ўе n., жывы́ інвэнта́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)