сентымента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сентыменталізму (у 1 знач.). Сентыментальны раман. □ У «Мёртвых душах» парадзіруецца таксама карамзінскі сентыментальны стыль. «Полымя».

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліцца. Сентыментальны чалавек. □ Няшчасце з Лёдзяй зрабіла Міхала трохі сентыментальным. Карпаў. // Уласцівы залішне чулліваму чалавеку. [Максім:] — Ну і дурань жа ты, Андрэй. Адкуль у цябе такая сентыментальная схільнасць да самабічавання. Машара. Мяккае сутонне і густая пахучая цеплыня парку неяк абязвольвалі Веру, скіроўвалі думкі на сентыментальны лад. Асіпенка. // Прасякнуты залішняй чуллівасцю; прытарна-саладжавы. Сентыментальная гісторыя. Сентыментальная сцэна.

[Фр. sentimental.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да масла. Масленая вытворчасць. Масленая пляма.

2. Спец. Які працуе на масле (у 2 знач.), пры дапамозе масла. Маслены выключацель. Маслены фільтр.

3. Намазаны, насычаны маслам. [Таня] нахілілася, падняла масніцу падлогі і дастала, з-пад яе нешта, загорнутае ў масленую анучку. Шамякін. Дудзько са шчаціністай чорнай барадой, з масленымі валасамі, падстрыжанымі «пад гаршчок», .. сядзеў у канцы стала. Пестрак.

4. перан. Саладжавы, ліслівы, падлізлівы. Рэгістратар глытае масленыя словы Гарбулёва. Бядуля. Такі ён [ханжа] маслены, прылізаны, харошы, А што ні слова — то з варэннем пірагі... Валасевіч.

5. перан. Як бы пакрыты маслам; юрлівы (пра вочы, позірк).

•••

Масла масленае гл. масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

süß

a

1) сало́дкі

~es Wsser — прэ́сная вада́; сало́дкая вада́

2) саладжа́вы

3) прые́мны, ра́дасны; мі́лы

ein ~es Kind — мі́лае [цудо́ўнае] дзіця́

ach, wie ~! — ах, як цудо́ўна!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

erhlten

*

1.

vt

1) атры́мліваць

2) захо́ўваць, падтры́мліваць (у якім-н. стане)

3) кармі́ць, трыма́ць

2.

(sich)

1) захо́ўвацца

2) кармі́цца, кармі́ць сябе́

sich jung ~ — мець саладжа́вы вы́гляд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)