Sptzenleistung f -, -en

1) тэх. максіма́льная магу́тнасць

2) спарт. рэко́рднае дасягне́нне, рэко́рд;

die ~ hlten* трыма́ць рэко́рд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wltbestleistung f -, -en сусве́тны рэко́рд, сусве́тнае дасягне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wltrekord m -(e)s, -e сусве́тны рэко́рд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КРЭ́НКЕЛЬ (Эрнст Тэадоравіч) (24.12.1903, г. Тарту, Эстонія — 8.12.1971),

савецкі палярнік. Д-р геагр. навук (1938). Герой Сав. Саюза (1938). З 1969 дырэктар НДІ гідраметэаралагічнага прыладабудавання. Радыст на палярных станцыях Матаччын Шар (1924—25, 1927—28), бухта Ціхая (1929—30), мыс Алавяны (1935—36), в-аў Дамашні (1936). Удзельнік арктычных экспедыцый на дырыжаблі «Граф Цэпелін» (1931), суднах «Сібіракоў» (1932), «Чэлюскін» 1933—34); радыст першай дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс» (1937—38). У 1927 здзейсніў радыёсувязь на кароткіх хвалях, устанавіў сусв. рэкорд далёкай радыёсувязі паміж Зямлёй Франца-Іосіфа і Антарктыдай.

т. 8, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

record1 [ˈrekɔ:d] n.

1. за́піс; улі́к;

medical records of a patient гісто́рыя хваро́бы;

a cri minal record дасье́ злачы́нца

2. ле́тапіс

3. грампласці́нка

4. рэко́рд;

break a record пабі́ць рэко́рд

off the record канфідэнцыя́льны, неафіцы́йны;

put/place smth. on (the) record заяві́ць; адзна́чыць, канстатава́ць; зафіксава́ць што-н.;

put/set the record straight уне́сці я́снасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unbroken [ʌnˈbrəʊkn] adj.

1. бесперапы́нны, няспы́нны, безупы́нны;

ten hours of unbroken sleep дзе́сяць гадзі́н без про́сыпу

2. непабі́ты (рэкорд)

3. неўтаймава́ны;

an unbroken horse неаб’е́зджаны конь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Rekrdversuch n -(e)s, -e спро́ба ўстанаві́ць рэко́рд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Senirenrekord m -(e)s, -e рэко́рд сяро́д даро́слых

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АМЕРЫКА́НСКАЯ СТАНДАРТБРЭ́ДНАЯ ПАРО́ДА коней, амерыканская рысістая парода,

хуткаалюрная запражная парода. Выведзена ў ЗША у 19 ст. скрыжаваннямі з чыстакроўнай верхавой нарфолкскай, галандскай рысістай, канадскімі інаходцамі і інш. пародамі гал. чынам для спарт. спаборніцтваў на іпадромах. Гадуюць у ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. У Расіі з яе ўдзелам выведзена руская рысістая парода. На Беларусі выкарыстоўваецца як паляпшальнік рысістых парод.

Масць гнядая, вараная, рыжая. У выніку аднабаковага адбору на рэзвасць коні не выраўнаваны па экстэр’еры; выш. ў карку 145—166 см. Абсалютны рэкорд на 1 мілю рыссю 1 мін 54,4 с, інахаддзю 1 мін 49 с.

Жарабец амерыканскай стандартбрэднай пароды.

т. 1, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКАЯ РЫСІ́СТАЯ ПАРО́ДА лёгказапражных коней. Выведзена ў канцы 18 — пач. 20 ст. А.​Р.​Арловым і В.​К.​Шышкіным на Хрэнаўскім конным з-дзе Варонежскай губ. скрыжаваннем верхавой арабскай з запражнымі пародамі (туркменскай, дацкай, галандскай і інш.). Стымулявала развіццё конегадоўлі ў Расіі. Выкарыстоўваюць для паляпшэння пароднасці мясц. коней, у спорце, турызме. На Беларусі перспектыўная ў вывядзенні прыгожых прагулачных коней.

Коні буйныя (выш. ў карку 160—162 см), гарманічнага целаскладу, трывалыя. Масць шэрая, вараная, гнядая. Маюць высокую рысістасць: рэкорд у конных забегах на 1600 м — 1 мін 59,7 сек.

М.​А.​Гарбукоў.

Жарабец арлоўскай рысістай пароды.

т. 1, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)