КАПЛАНЯ́Н Рач’я Мікітавіч (14.11.1923, с. Гяргяр, Арменія — 1988),
армянскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Ерэванскае тэатр. вучылішча (1940). З 1937 працаваў у Ерэванскім т-ры юнага гледача (акцёр, у 1953—56 і 1959—62 гал. рэжысёр), Арм. т-ры оперы і балета імя Спендыярава (1962—65, гал. рэжысёр). У 1967 на базе створанага ім тэатра-студыі арганізаваў Ерэванскі драм. т-р, яго гал. рэжысёр, з 1986 дырэктар і маст. кіраўнік т-ра імя Сундукяна. Сярод пастановак: «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1955), «Начны цуд» Ягджана (1960), «60 гадоў і тры гадзіны» Араксманяна (1964), «Хачатур Абавян» Арменяна, «Любоў і смех» паводле Ацяна (1970) і інш. Пісаў п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1981.
т. 8, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́НАЎ (сапр. Туманішвілі) Іосіф Міхайлавіч
(15.1.1909, Тбілісі — 8.7.1981),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага (1929). З 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэжысёр Муз. т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. З 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял. т-ра ў Маскве. З 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага. Сярод пастановак аперэта «Трэмбіта» Г.Мілюціна (1949), оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1963), «Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава (1967), «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 16, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ Канстанцін Аляксандравіч (20.9.1888, г.п. Базарны Сызган Інзенскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 22.11.1956),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог. Праф. (1946). Нар. арт. СССР (1949). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це і адначасова ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы (педагог У.М.Давыдаў). Працаваў у т-рах Самары, Харкава, Кіева, Масквы. У 1917 выступіў як рэжысёр. З 1936 акцёр і рэжысёр (з 1947 гал. рэжысёр) Малога т-ра. Творчасць З. вызначалася псіхал. глыбінёй, інтэлектуальнасцю, яркай тэатральнасцю. Сярод лепшых рэжысёрскіх і акцёрскіх работ: «Яўгенія Грандэ» паводле А.Бальзака (1939), «Варвары» М.Горкага (1941, сумесна з І.Судаковым, роля Цыганова), «Пігмаліён» Б.Шоу (1943, роля Хігінса), «За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва (1946, сумесна з В.Цыганковым) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1948, 1951.
т. 7, с. 116
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аляксеенка А. (рэжысёр) 8/401
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Антакольскі П. (рэжысёр) 2/248
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Гарохаў В. (рэжысёр) 7/238
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Арлоў В. (рэжысёр) 12/404
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Астроўская Л. (рэжысёр) 10/454
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Бабіч І. (рэжысёр) 11/504
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Багданаў І. (рэжысёр) 2/249
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)