1. Які мае адносіны да Кітая, кітайцаў, належыць ім. Кітайскія рабочыя. Кітайская мова.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Кітайская рыбка. Кітайская ружа.
•••
Кітайская граматагл. грамата.
Кітайская сцянагл. сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маля́ўка1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус.маля́вка, кастр., ярасл., валаг.маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул.малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр.малявка ’дробная рыба’; бел.маляўка ’рыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус.малявка ’тс’; бел.маля́ўка ’рыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус.маск.малявка ’тс’; бел.маляўка ’рыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск.malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус.калуж.маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед.малав ’малы’, серб.-харв.ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.
Маля́ўка2 ’хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Залатарэнка У. Р. 8/253 «Залатая рыбка», гл.Енукідзе А. С.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́пуха, ро́пушка ’невялічкая рыбка, падобная на мянька (галец?)’, ’жаба з жоўтым падбрушшам’ (ТС). Відаць, не звязана з ра́пушка (гл.); хутчэй да рапуха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склізо́к ‘галец, Nemachilus barbatulus L.’ (Жукаў). Да склізкі (гл.), бо рыбка з тонкай скурай без лускі (Жыв. св., 76), іншыя назвы: сліж, сліжык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сардзі́на, ‑ы, ж.
1. Невялікая марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых. У гэтым гарадку [Федала] ёсць завод рыбных кансерваў. Тут ловяць сардзіны, анчоўсы, макрэль, камбалу.В. Вольскі.
2.толькімн. (сардзі́ны, ‑дзін). Кансервы з гэтай рыбы. Неўзабаве на стале з’явілася ежа: смажанае сялянскае сала, нямецкія кансервы, сардзіны.Новікаў.
[Іт. sardina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРАСІ́ (Carassius),
род прэснаводных рыб сям. карпавых. 2 віды: К. звычайны, або залаты (Carassius carassius), і К. сярэбраны (C. auratus), які бывае 2 падвідаў. Пашыраны ў Еўразіі. Адзін падвід (C.a. auratus), ад якога паходзіць акварыумная залатая рыбка, жыве ў Кітаі, другі (C.a. gibelio) — ад бас. Амура да З Еўропы. На Беларусь К. сярэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўж. да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2—5 гадоў. Для К. сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТАВЫЯ (Anabantidae),
сямейства рыб атр. акунепадобных. Каля 20 родаў, 40 відаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах трапічнай і Паўд. Афрыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у стаячых ці з павольнай плынню вадаёмах з падводнай расліннасцю.
Даўж. да 60 см (гурамі). Маюць надшчэлепны орган з пласціністых вырастаў, укрытых слізістай абалонкай са шматлікімі дробнымі крывяноснымі сасудамі (лабірынтавы апарат, — адсюль назва), з дапамогай якога могуць дыхаць атм. паветрам. Анабасы, або рыбы-паўзуны, могуць доўгі час заставацца без вады, зарываюцца ў мул або перапаўзаюць па сушы ў другі вадаём. Кормяцца воднымі беспазваночнымі. Аб’ект промыслу і развядзення. Многія віды ўтрымліваюць у акварыумах (байцовая рыбка, або пеўнік, гурамі, ляліус, макрапод і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папрабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прабіць, праламаць што‑н. у многіх месцах. Я месцы ведаю, папрабаваў.. палонкі. На ноч туды вуды пастаўлю, а ранічкаю — рыбка.Савіцкі.// Прайсці праз што‑н. з сілай — пра ўсё, многае. Крыніцы папрабівалі пясок.
2. Пракалоць чым‑н. вострым усё, многае. Папрабіваць ногі на цвікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сардзі́на ’невялікая марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых’ (ТСБМ). Праз. рус.сарди́н(к)а ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) з фр.sardine > італ., лац.sardīna, sarda, літаральна ’сардынская рыба’, ад назвы вострава Сардынія (Фасмер, 3, 562).