Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
thumb1[θʌm]n. вялі́кі па́лец (рукі, рукавіцы)
♦
be all (fingers and) thumbs быць ве́льмі няспры́тным, нязгра́бным;
give smb.thumbs up крыча́ць «бра́ва»;
under smb.’s thumb пад пято́й у каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
і́рха, ‑і, ДМ ірсе, ж.
1. Вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.
2.Разм. Тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кажу́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кажуха (у 1 знач.). Кажушная латка.
2. Зроблены з кажуха або з аўчыны. Кажушныя рукавіцы. □ Ляпнула клямка, з дзвярэй выйшаў ускудлачаны стары ў палатняных сподніках і ў кажушнай камізэльцы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРУ́ДНІКАЎ (Павел Іванавіч) (14.7.1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 16.4.2000),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1937). Працаваў у рэдакцыях газет, на радыё. У 1937 арыштаваны, высланы ў Бурацію, потым жыў у Іркуцкай, Омскай абласцях, Краснаярскім краі. З 1946 настаўнічаў ў Смаленскай вобл., з 1952 у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. У 1968—71 працаваў у бюлетэні «Служба быту Беларусі». Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў «Песні грузчыкаў» (1932, пад псеўд. Паўлюк Буравей, з Я.Субачам). Аўтар зб-каў вершаў «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Заасцёр’е» (1986), «Заранка» (1987), «Познія ягады» (1990), «Пароша» (1996). Тэма рэпрэсій у паэме «Таймыр» (нап. 1975—87), аповесцях «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991) і інш. Напісаў успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, З.Бядулю, У.Галубка, Ц.Гартнага, П.Глебку, К.Грыневіча, А Пруднікава і інш.
Та: Мая магістраль Мн., 1981; Крыніцы. Мн., 1991; За калючым дротам. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пугаўё, ‑я, н.
Дзяржанне пугі; пужальна. Фурман стаяў перад нартамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі.Брыль.[Зміцер] трымае ў руцэ пугаўё, а пуга, як доўгая тонкая змяя, цягнецца па гразі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растру́б, ‑а, м.
1. Расшырэнне на канцы трубы; прадмет такой формы. Скрыўленыя чорныя раструбы вентылятараў басавіта гулі над электрапечамі.Савіцкі.
2. Расшыраная частка якога‑н. адзення, абутку. Боты з раструбамі. □ На руках у Сценкі былі рукавіцы — скураныя, жоўтыя, з раструбамі да самых локцяў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Штучна выкліканы, ненатуральны. [Адэля] паспрабавала, як раней, прайсці робленаю гулліваю хадою.Броўка.Заўважыўшы, як маці пры апошніх словах Петруся збялела, [Міхась] зрабіў выгляд, што не чуў гэтых слоў, і з робленай весялосцю кіўнуў галавой.Сіўцоў.
2. Выкананы ручным вязаннем; вязаны. Робленыя рукавіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́нькі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (жытк., ДАБМ, к. 333). Рус.арх.ма́ньки ’рабочыя пальчаткі без пальцаў’, ярасл., уладз., валаг., пск., цвяр.ма́нька ’жаночая муфта’. Да манька ’муфта’, якое з італ.manica ’рукаў’ (Фасмер, 2, 571).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шынга́рды
(англ. shin-guards)
1) скураныя або брызентавыя шчыткі, якія надзяваюць у спартыўных гульнях на ногі для засцярогі іх ад магчымых удараў;
2) спецыяльныя рукавіцы без пальцаў, якія замяняюць «баксёрскія бінты».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)