Бамбу́ла ’вялікі, рослы і тоўсты чалавек’ (Ніканч.). Укр. бамбу́ла ’непаваротлівы, нехлямяжы чалавек або жывёла’, польск. bambuła ’тс’, чэш. bambula ’дурань’. Махэк₂ (44) бачыць крыніцу ў венг. bamba ’дурны’ (гукапераймальнае, гл. MESz, 1, 235). Тады бел. і ўкр. словы (націск!) праз польск. мову. Для ўкр. слова (без матэрыялу іншых слав. моў) Рудніцкі (70) прыводзіць франц. bamboula ’сенегальскі негр’ (са спасылкай на О. Горбача). Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажны́рослы, поўны, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’тоўсты’ (Інстр. III), карэліц. ’моцны, дужы’ (Сцяшк.), можны ’багаты’, мажнейшы ’багацейцы’ (Нас.). Магчыма, паланізм. Параўн. польск. możny ’багаты, буйны, уплывовы’. Да магчы́ (гл.). Утворана ад mog‑tʼi пры дапамозе суф. ‑ьnъ. Махэк₂ (371) адрознівае дзве лексемы: možný ’магчымы’ і možný ’багаты’, якую выводзіць з mohouitý < ведыйск. maghávat ’які дае багатыя дары’. Сюды мажней ’мацней’, ’больш магчыма’, ’больш багата’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастаўні́к

1. Месца, для адпачынку жывёлы ў полі або ў лесе (БРС).

2. Невялікая сенажаць каля агарода (Уздз.).

3. Абгароджаная паша (Стаўбц. Прышч.).

4. Малады, рослы лясок (Лун.).

ур. Пастаўнік (абгароджаная паша) Стаўбц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

хлапчы́на, ‑ы, м.

Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці. Пальчэўскі. — Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам. Васілевіч. // Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады. Мележ. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́слік ’парастак’ (рэч., Мат. Гом.), ’парасткі бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ро́слі, рослікі́, ро́слік ’парасткі прарошчанага жыта’ (воран., пін., рэч., ЛА, 2), рослі́ ’парасткі бульбы’ (навагр., З нар. сл., Жыв. сл.), ро́сьля ’тс’ (Нар. словатв.), ро́слі ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ро́сьля ’тс’ (чаш., Касп.), ’парастак з насення, карэнішча, клубня, цыбуліны’ (Стан.). Узыходзіць да прасл. *orslь, якое з *ors‑lърослы, які вырас’ < *orsti (Слаўскі, SP, 1, 103 і 106) < orst‑ti (Махэк₂, 525) > расці́ (гл.). Суфікс ‑lь з ‑l‑jь. Формы на ‑ля пад уплывам другаснага росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манумента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўражвае сваёй магутнасцю; велічны, грандыёзны. На нашых вачах з руін узнімаюцца манументальныя дамы, праспекты і вуліцы мяняюць напрамкі. Лобан. Грандыёзны ансамбль увенчаны манументальнай 13‑метровай фігурай савецкага воіна-вызваліцеля. «Маладосць». // перан. Вялікі, рослы, мажны (пра чалавека). Устаў з свайго месца манументальны Пацяроб і ўладна супакоіў публіку. Зарэцкі.

2. перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Манументальная проза.

3. Выражаны ў грандыёзных формах. Манументальнае мастацтва. Манументальны жывапіс. □ У сваіх манументальных роспісах і пано мастак [Шагал] не адмаўляецца ад улюбёнай звычкі паказваць людзей у рэальным становішчы. Шматаў.

[Ад лац. monumentalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не хоча пакарацца, быць падуладным каму‑н. Тут край мой на самым стаіць рубяжы, і тут вось — маё непакорнае племя. Маракоў. У мінулым.. [Я. Купалу] перш за ўсё цікавяць моцныя духам, валявыя і непакорныя натуры. Шкраба. // Які ўласцівы такому чалавеку. Непакорны характар. // перан. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню; непаслухмяны. [Сямён] быў такі ж, як і раней: рослы, шыракаплечы, з моцнай шыяй, з бялявым непакорным віхорам. Мележ. Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван — малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! — паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́ман ’нікчэмны чалавек; злы’ (Нас.), ’злюка’ (Касп.). Паводле Насовіча, ад уласнага імя Амман (мы знаходзім імя Аман у біблейскай кнізе «Эсфирь», дзе ён выступае як ліхадзей). З іншага боку мы знаходзім у ст.-укр. мове гамонъ (XVIII ст.) ’разява, дурань і г. д.’, якое Цімчанка (1, А–Г) выводзіць з польск. gamoń (аб польск. слове гл. Брукнер, 134; інакш Цімчанка, там жа). Магчыма, што і бел. лексема таго ж паходжання, што і ўкр. слова. Але параўн. яшчэ польск. haman ’вялікі, цяжкі; няўклюда’ (якое Брукнер, 168, выводзіць з біблейскага імя Haman), польск. дыял. haman ’вялікі, рослы, моцны’ (гл. Карловіч, 2, 164).

Гама́н, гыма́н ’торбачка, машна для грошай’ (Бяльк.). Рус. гама́н, укр. гама́н ’тс’. Паходжанне слова вельмі спрэчнае. Вінэр (ЖСт., 1, 1895, 61) меркаваў, што гэта назва паходзіць ад уласнага імя (біблейскае) Гаман. Фасмер (1, 391) сумняваецца, але іншай этымалогіі не дае. Таксама сумняваецца Рудніцкі, 553 (але яго вывядзенне гэтага слова ад тур.-араб. hammāl вельмі няпэўнае). Вытворныя ад гама́н: бел. гамане́ц (Жд. 2, Бяльк.), гымане́ц (Бяльк.), укр. гамане́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Значны, важны, прыкметны. Віднае службовае становішча. □ У багатай спадчыне нашага нацыянальнага фальклору віднае месца займаюць казкі. Пшыркоў. // Выдатны, вядомы. Відны вучоны. □ У горадзе.. прозвішча [трэнера] ведалі, як ведаюць прозвішча віднага ўрача, адваката альбо інжынера. Карпюк.

2. Рослы, статны, самавіты. Кібрык відны хлопец — шыракаплечы, высокі, прыгожы з твару. Шыцік.

•••

На (самым) відным месцы гл. месца.

відны́, а́я, ‑о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.

1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны; светлы. Якая ўчора была відная ноч, такая сёння цёмная. Кулакоўскі.

2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны. Відны лясы, і сцежкі, і дарогі, Шатры дубоў і рэчак абалонь. Колас. Дом.. пад цынкавай бляхай відзён быў здалёку, адкуль бы ні пад’язджаў да Чыжэвічаў. Чарнышэвіч. // Прыкметны. [Шэмет] прайшоў па .. [палянцы] у адзін, у другі бок, памераў яе крокамі і на самай відной сасёнцы зрабіў сякерай зарубку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)