Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр.скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́ць ‘урадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrěti ‘спець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
forward2[ˈfɔ:wəd]adj.
1. пярэ́дні; перадавы́
2.ра́нні;
a forward child развіто́е дзіця́
3. дзёрзкі; бесцырымо́нны, наха́бны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пітэка́нтрап
(ад гр. pithekos = малпа + -антрап)
найбольш ранні выкапнёвы прадстаўнік чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел.ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2-3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб.ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен.ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).
Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хаця яшчэ і ранні час, Ужо мы грамадою едзем: З бліжэйшых вёсак, сёл да нас Падалучаліся суседзі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выплыва́ннік ’ранні баравік (яны растуць, калі «выплывае» жыта)’ (З нар. сл., навагр.), выплыва́нік, выплыва́нічак ’тс’ (Янк. I). Польск.wypływnik ’тс’. Да выплываць ’каласіцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зара́нні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
frühzeitig
1.
a
1) ра́нні
2) заўча́сны
2.
adv за́гадзя, напе́рад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)