гнайні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною.

Разрэзаць г.

2. перан. Цэнтр якой-н. шкоднай грамадскай з’явы.

|| прым. гнайніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краяну́ць

‘падзяліць на часткі, разрэзаць што-небудзь (краянуць сцягно і краянуць нажом); рэзка адказаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. краяну́ краянё́м
2-я ас. краяне́ш краеняце́
3-я ас. краяне́ краяну́ць
Прошлы час
м. краяну́ў краяну́лі
ж. краяну́ла
н. краяну́ла
Загадны лад
2-я ас. краяні́ краяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час краяну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распаласава́ць разм. (разрэзаць на палосы) in Strifen schniden* [reißen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разрэ́заны

1. разре́занный; вскры́тый;

2. поре́занный;

3. распи́ленный;

1-3 см. разрэ́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЁБІУСА ЛІСТ,

найпрасцейшая з аднабаковых паверхняў. З’яўляецца неарыентаванай паверхняй (гл. Арыентацыя ў матэматыцы). Можна атрымаць з прамавугольніка ABCD склейваннем паміж сабой старон AB і CD так, каб сумясціліся процілеглыя (па дыяганалі) вяршыні прамавугольніка. Мяжой М.л. з’яўляецца адна замкнутая крывая і таму, калі яго разрэзаць уздоўж сярэдняй лініі, ён не распадаецца, а ператвараецца ў двойчы перакручанае цыліндрычнае кальцо. Разглядаўся незалежна ням. матэматыкамі А.Ф.Мёбіусам і І.​Лістынгам.

Да арт. Мёбіуса ліст: а — зыходны прамавугольнік; б — ліст Мёбіуса.

т. 10, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расця́ць, разатну́, разатне́ш, разатне́; разатнём, разатняце́, разатну́ць; расця́ў, -цяла́, -ло́; разатні́; расця́ты; зак., што (разм.).

1. Разняць, развесці, расціснуць.

Р. зубы.

2. Рассячы, разрэ́заць.

|| незак. расціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przerznąć

зак. прарэзаць; разрэзаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozkroić

зак. разрэзаць; раскроіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

анатамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Прэпараваць труп, разрэзаць (разразаць) яго для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zerschniden* vt разрэ́заць;

zerschnttenes Gelände перасе́чаная мясцо́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)