перагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для размовы (па тэлефоне і пад.). Перагаворны пункт тэлефоннай станцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяло́г

(гр. dialogos)

1) размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі;

2) частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб; літаратурны твор, напісаны ў форме размовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адкаса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

Рукавы адкасаліся.

2. перан., ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца.

А. ад непрыемнай размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падахво́ціць, -во́чу, -во́ціш, -во́ціць; -во́чаны; зак., каго-што і з інф.

Выклікаць жаданне што-н. рабіць.

П. праўленне завода пабудаваць дом.

П. каго-н. да размовы.

|| незак. падахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падахво́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

palvern [-vərn] vi разм. балбата́ць, ве́сці беспрадме́тныя размо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пустаме́льства, ‑а, н.

Пустыя размовы; балбатня. «Не выцягнуць, — прыйшло першае рашэнне [Чарнавусу], — пустамельства ўсё гэта». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

eavesdrop [ˈi:vzdrɒp] v. (on) падслухо́ўваць; праслухо́ўваць;

The police eavesdropped on his telephone conversations. Паліцыя праслухоўвала яго тэлефонныя размовы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апартуні́зм, -у, м.

1. Яўныя і больш тонкія формы падману, пэўнае недагаворванне, утойванне з боку больш інфармаванага або дасведчанага ўдзельніка размовы, што выкарыстоўваецца з карыслівымі мэтамі.

2. Прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць у палітычнай барацьбе.

|| прым. апартуністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гавары́льня, ‑і, ж.

Разм. неадабр. Пасяджэнне, зборышча, дзе замест спраў займаюцца пустымі размовамі. // Пустыя размовы. Займацца гаварыльняй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які поўнасцю, слова ў слова адпавядае першакрыніцы; літаральна, дакладны. Даслоўны пераклад. Даслоўная перадача размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)