ГО́РДЗІЙ,

легендарны заснавальнік Фрыгійскага царства, бацька Мідаса. Паводле легенды, аракул параіў фрыгійцам абраць царом таго, хто будзе першы ехаць на калёсах да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій пабудаваў г. Гордзіян, свае калёсы ён прынёс у дар Зеўсу, паставіў іх у храме і заблытаным вузлом прывязаў ярмо да дышля калёс. Лічылі, што той, хто развяжа вузел, будзе валодаць усёй Азіяй. У 334 да н.э. Гордзіян наведаў Аляксандр Македонскі і паспрабаваў развязаць вузел, але не змог і рассек яго мячом (адсюль выраз «рассекчы гордзіеў вузел» — хуткае і смелае вырашэнне заблытанага і складанага пытання).

т. 5, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расшнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Развязаць, паслабіць шнуроўку. Расшнураваць чаравікі. □ Падскочыў рыбак, адным рыўком расшнураваў дно [куля] і кінуўся прэч, каб не задавіла. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак.

1. што. Прымусіць гарэць.

Р. вогнішча.

2. што. Моцна нагрэць агнём дачырвана.

Р. жалеза.

3. перан., каго-што. Выклікаць узбуджэнне.

Р. гнеў.

4. перан. Развязаць, распачаць (барацьбу, вайну).

Р. пажар вайны.

|| незак. распа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распа́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. развязаць.

2. Збудаванне на аўтамабільных дарогах, якое дазваляе транспарту бесперапынна рухацца ў розных напрамках.

Пабудаваць новую развязку.

3. Заключны эпізод, які завяршае развіццё сюжэта мастацкага твора; вырашэнне канфлікту ў літаратурным творы (спец.).

Нечаканая р. рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trigger2 [ˈtrɪgə] v.

1. спуска́ць куро́к

2. ініцыі́раваць, распачына́ць, дава́ць пача́так (чаму-н.);

trigger off war развяза́ць вайну́;

trigger rain выкліка́ць дождж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вырашыць, рашыць; развязаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

rozpętać

зак. распутаць, развязаць;

rozpętać burzę oklasków — выклікаць авацыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рашы́ць, рэшы́ць ’прыйсці да заключэння; вырашыць, надумаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’развязаць, вырашыць (задачу)’ (Янк. 3.), ’патраціць, ліквідаваць, зрасходаваць, знішчыць’ (Янк. 3., Мат. Маг., ТС), рэшы́цца ’пазбавіцца, страціць’ (Растарг.). Параўн. рус. реши́ть ’вырашыць’, укр. ріши́ти ’вырашаць, пазбаўляць, губляць’, каш. řešëc ’вязаць’, чэш. řešit, славац. riešiť, харв. riješiti, серб. ре́шити ’тс’, славен. rešitiразвязаць, выратаваць’, балг. реша́ ’вызначыць, вырашыць’, ст.-слав. рѣшити ’вызваліць, вырашыць’. Прасл. *rěšiti з š, перанесеным з ітэратыва *resjati, параўн. балг. реся́ ’рашаць’, в.-луж. rozrisać, rozrěsać ’вырашаць’, гл. Махэк₂, 531; БЕР, 6, 233, 239. У славянскіх мовах прасочваецца сумяшчэнне семантыкі ’выратаваць’ і ’пазбавіць’, параўн. славен. nas reši оd zlega, што, магчыма, звязана са ст.-інд. reşáуаtі ’ён робіць шкоду, карае’, rişyati, reşati ’пацярпелы, пашкоджаны’. У гэтым выпадку семантыка слав. *rěšiti развівалася ад ’пакараць, пазбавіць чагосьці’ да ’пазбавіць, страціць’. Другое значэнне ’прыходзіць да выніку, развязваць праблему’ прасочваецца ў балтыйскіх мовах: літ. raišýti ’прывязаць’, лат. ràisît ’вырашаць; развязваць’, гл. Сной, 618; Бязлай 3, 174; гл. таксама Фасмер, 3, 479; SEK, 4, 230–231 (Борысь значэнне ’развязваць’ выводзіць з ’вязаць’ у выніку дэпрэфіксацыі першаснага прэфіксальнага *orz‑rěšitiразвязаць’ > *rěšiti ’развязваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распераза́ць, распераза́цца ’зняць (з сябе), развязаць пояс, дзягу’ (Нас., ТСБМ, Сержп. Казкі, Растарг.), росперэза́цца ’тс’ (ТС), сюды ж вытворныя расперя́зка ’пояс’, расперя́з ’самая дробная мурашка, якая балюча кусаецца, вымушаючы тым самым распяразвацца’ (Нас.), разперя́за ’непадпаясаны, без пояса’ (Растарг.). Да пераза́ць (гл.), параўн. укр. роспереза́ти, роспері́зуватися ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zagadnienie

н. пытанне, праблема;

rozwiązać zagadnienie — вырашыць пытанне; развязаць (вырашыць) праблему

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)